Соф’я Мальская
Zofia Malska | |
Магіла Соф’і Мальскай у Вішніцах | |
герб «Налэнч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1791 Целясьніца |
Памерла | 24 лютага 1859 Раманаў |
Пахаваная | |
Род | Мальскія |
Бацькі | Блажэй |
Муж | Ян Канёва-Крашэўскі |
Дзеці | Ганна Язэп Ядвіга Люцыян Каетан |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мальскі.
Со́ф’я Ма́льская гербу «Налэнч» (па-польску: Zofia Malska; 1791, Целясьніца, Расейская імпэрыя — 24 лютага 1859, Раманаў, Расейская імпэрыя) — шляхцянка, маці Каетана, Люцыяна і Язэпа.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 1810 року выйшла замуж за Яна Крашэўскага[1]. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Ня лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бясьпечным месцам, пазьней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Празь некалькі тыдняў пасьля нараджэньня сына Юзэфа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў[2].
Аднак зьвесткі пра паразу Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад ягоным вяртаньнем Мальскія зь немаўляткам зьехалі да родных у Кракаў. Толькі пасьля заняцьця Кракава расейскімі войскамі ў сярэдзіне траўня Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павету на Літве[2].
Мелі трох сыноў і дзьвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[3] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каетана (1827—1896)[4]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі зь Віленскага ўнівэрсытэту[5].
Памерла ў 1859 року. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каетанам і Люцыянам.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zofia Malska h. Nałęcz (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 19 сакавіка 2012 г.
- ^ а б Warzenica Ewa. Józef Ignacy Kraszewski (пол.) Chomik Праверана 19 сакавіка 2012 г.
- ^ Jadwiga Moraczewska z d. Kraszewska (анг.) Strona genealogiczna Tadeusza i Jagody Plebańskich Праверана 23 лютага г.
- ^ Danek Wincenty Józef Ignacy Kraszewski. Zarys życia i twórczości (пол.) Chomikuj.pl Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ admin. (29 ліпеня 2011) Многогранная личность Ю. И. Крашевского (рас.). Свіслацкая газета. Праверана 19 сакавіка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]