Перайсьці да зьместу

Семежаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Семежаў
лац. Siemiežaŭ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Сельсавет: Семежаўскі
Вышыня: 151 м н. у. м.
Насельніцтва: 1142 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
Паштовы індэкс: 223932
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 26°59′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.98333° у. д. / 52.93333; 26.98333Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 26°59′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.98333° у. д. / 52.93333; 26.98333
Семежаў на мапе Беларусі ±
Семежаў
Семежаў
Семежаў
Семежаў
Семежаў
Семежаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Се́межаў, Се́межава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1142 чал. Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капылю, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцак — Івацэвічы.

Семежаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павету сфармавалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які браў удзел у Слуцкім збройным чыне.

Плян мястэчка, 1777 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Семежаў упамінаецца ў 2-й палове ХV стагодзьдзя[2] як вёска ў Слуцкім княстве, уладаньне Алелькавічаў. У 1578 годзе ён атрымаў статус мястэчка.

На 1622 год у Семежаве было 195 дымоў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 году мястэчка значна пацярпела[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Семежаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 1848—1863 гадох мястэчка знаходзілася ў валоданьні Магільніцкіх[2]. На 1886 год у Семежаве было 269 двароў, дзеялі 2 царквы, капліца і юдэйскі малітоўны дом, працавала школа і 3 крамы. Мястэчка было цэнтрам традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе ў Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 год у мястэчку было 518 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Семежаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Семежаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Семежаў увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. У лістападзе 1920 году тут зь беларускай міліцыі Слуцкага павету сфармаваўся Грозаўскі полк[5]. Да здушэньня паўстаньня бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР. 20 жніўня 1924 году Семежаў стаў цэнтрам сельсавету Чырвонаслабадзкога, з 8 жніўня 1959 году Капыльскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2000 год тут было 655 двароў, на 2001 год — 629. У 2000-я гады Семежаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 996 чал.[2]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 2818 чал.; 1999 год — 1336 чал.; 2000 год — 1367 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1297 чал.[6]; 2010 год — 1142 чал.

У Семежаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, пошта.

З урбананімічнай спадчыны Семежава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гасьцінец, Дуброўная, Загуменная, Зарэчная, Капыльская, Маставая, Набярэжная, Новая, Слуцкая, Цімкавіцкая і Шпіталь. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку штогод праходзіць абрад «Цары Каляды», улучаны ў сьпіс нематэрыяльных культурных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО. Апроч таго, у сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны значацца Семежаўскія ручнікі.

  • Памятны крыж удзельнікам Слуцкага збройнага чыну

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1720[7], драўляная; разабраная у канцы 1930-х)
  • Міхаіл Высоцкі (1928—2013) — навуковец і канструктар машынабудаваньня, грамадзкі дзяяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Доктар тэхнічных навук, прафэсар. Герой Беларусі.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 203.
  2. ^ а б в г д Абрамчык Ф. Семежава // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 284.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Грыцкевіч А. Грозаўскі полк // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 155.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 318.
  7. ^ Jelski A. Siemieżewo // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 546.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]