Перайсьці да зьместу

Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Абрэвіятура РКРКППГА
Дэвіз За моцную і квітнеючую Беларусь
Дата ўтварэньня 10 студзеня 2001 (23 гады таму)
Тып Выбарчая лучнасьць
Мэта Падтрымка Аляксандра Лукашэнкі
Сяброўства 43 зацікаўленыя згуртаваньні (2004)
Кіраўнік сакратарыяту Міхаіл Вобразаў[1]

Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА) — выбарчая лучнасьць зацікаўленых згуртаваньняў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, заснаваная 10 студзеня 2001 году. Заснавальнікамі выступілі прадстаўнікі Камуністычнай партыі, Партыі працы і справядлівасьці, Рэспубліканскай партыі ды 17 грамадзкіх аб’яднаньняў[2]. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году ў ёй бралі ўдзел кіраўнікі 36[3] таварыстваў, што разам мелі звыш 4 мільёнаў чальцоў[4]. На тых выбарах РКРКППГА паставіла на кожным выбарчым участку па 3 назіральнікі, каб тыя ў сваіх пратаколах сьведчылі пра адсутнасьць парушэньняў, што выяўлялі апазыцыйныя назіральнікі[5]. Падчас выбарчай кампаніі кіраўнік яе Сакратарыяту Міхаіл Вобразаў заклікаў праваахоўныя органы да сілавых акцыяў[6]. Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 2004 году да яе складу ўваходзілі кіраўнікі 43 таварыстваў, што разам мелі больш за 5 мільёнаў чальцоў[7].

У працы рады бралі ўдзел наступныя партыі:

  1. аграрная — Міхаіл Шыманскі, старшыня;
  2. камуністычная — Георгі Атаманаў ды Ігар Катляроў, сакратары Цэнтральнага камітэту (ЦК), і Сяргей Касьцян, 2-і сакратар;
  3. патрыятычная — Мікалай Улаховіч, старшыня;
  4. працы і справядлівасьці — Віктар Сакалоў, 1-ы намесьнік;
  5. рэспубліканская — Уладзімер Белазор, старшыня, і Віктар Віткоўскі, намесьнік;
  6. сацыяльна-спартыўная — Уладзімер Александровіч, старшыня.

Удзельнікамі зь ліку грамадзкіх аб’яднаньняў былі:

  1. «26 красавіка» — Міхаіл Вобразаў, старшыня;
  2. «Адзінства» — Марыя Худая, старшыня;
  3. «Баявое брацтва без межаў» — Віктар Сівохін, старшыня;
  4. Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў — Анатоль Новікаў, старшыня, і Міхаіл Самонаў, намесьнік;
  5. Беларускае пэдагагічнае таварыства — Леанід Ціханаў, старшыня;
  6. Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе — Анатоль Голуб, старшыня;
  7. Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі — Ніна Іванова, старшыня;
  8. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — Людміла Пастаялка, старшыня, і Антон Раманоўскі, генэральны сакратар;
  9. Беларуская асацыяцыя дырэктараў школ — Уладзімер Разумовіч, старшыня;
  10. Беларуская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў — А. В. Валошын, старшыня;
  11. Беларуская асацыяцыя пэдагогаў — Мікалай Фамічоў, старшыня;
  12. Беларуская бібліятэчная асацыяцыя — Пётар Лапо, старшыня;
  13. Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя — Валянцін Радзівонаў, 1-ы намесьнік;
  14. Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя — Аляксандар Бабіцкі, старшыня;
  15. Беларускі аграпрамысловы саюз (да 2004-га «Беларускі савет калгасаў») — Аляксей Скакун, старшыня;
  16. Беларускі камітэт маладзёвых арганізацыяў — Леанід Аверын ды Аляксандар Юшкевіч, старшыні;
  17. Беларускі камітэт міру — Віктар Парфёнаў, старшыня;
  18. Беларускі літаратурны фонд — Мікалай Чаргінец, старшыня;
  19. Беларускі патрыятычны саюз моладзі — В. Л. Кашталян, сакратар ЦК, і Аляксандар Далжэўскі, 2-і сакратар;
  20. «Беларускі прафэсарскі сход» — Валер Чардынцаў, старшыня, і Яўген Таўкачоў, намесьнік[8];
  21. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — Міхаіл Орда, 1-ы сакратар ЦК;
  22. Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў — Натальля Андрэйчык, намесьніца;
  23. Беларускі саюз афіцэраў — Зьміцер Іваноў і Яўген Мікульчык, старшыні;
  24. Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда — Марыя Ягадніцына, старшыня[9];
  25. Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане — Уладзімер Тоесьцеў, старшыня;
  26. Беларускі саюз жанчынаў — Надзея Ермакова, старшыня, і Т. Г. Камароўская ды Галіна Начоўкіна, намесьніцы;
  27. Беларускі саюз журналістаў — Рыгор Сакалоўскі, 1-ы намесьнік;
  28. Беларускі саюз кампазытараў — Ігар Лучанок, старшыня;
  29. Беларускі саюз прадпрымальнікаў — Сяргей Пірожнік, намесьнік[4];
  30. Беларускі фонд міру — Марат Ягораў, старшыня;
  31. «Белая Русь» (Горадня) — Вітольд Песьціс, старшыня;
  32. «Веды» — Васіль Стражаў, старшыня, і Канстанцін Украінец, 1-ы намесьнік;
  33. «Войскі казацкай гвардыі» — Сяргей Новікаў, загаднік;
  34. «Грамадзяне за нацыянальную бясьпеку» — Марыя Восіпава, старшыня;
  35. Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь — Пётар Лебедзеў, намесьнік;
  36. «Дынама» — Юры Бародзіч, старшыня;
  37. «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць» — Віктар Чыкін, старшыня, і Леанід Школьнікаў, намесьнік;
  38. Ліга абароны правоў чалавека — Яўген Новікаў, старшыня;
  39. Менская пісьменьніцкая арганізацыя — Павал Вараб’ёў, старшыня;
  40. «Паслы славянства» — Таіса Бондар, старшыня;
  41. «Русь» — Іван Корда й Генадзь Уласаў, старшыні;
  42. «Саюз» — Геральд Маньшын, старшыня;
  43. «Саюзная грамадзкая палата» — Аляксандар Шычкоў, намесьнік выканаўчага сакратара;
  44. Усебеларускае аб’яднанае казацтва — Мікалай Ярковіч, вярхоўны атаман;
  45. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі — Леанід Козік, старшыня, і Аляксандар Мікша, намесьнік;
  46. «Чарнобыльскі бусел» — Натальля Парукова, старшыня;
  47. «Экалягічная ініцыятыва» — Юры Салаўёў, старшыня[10];
  48. «Яднаньне» — Вадзім Баравік, старшыня[11].
  1. ^ Зварот членаў ініцыятыўнай групы па стварэньню Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь Даслоўна. Зьвязда, № 122 (25987) (4 ліпеня 2007). Праверана 15 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Памагатыя Лукашэнкі імкнуцца падтрымаць лідара, што рухнуў. Хартыя’97 (11 студзеня 2001). Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Сяргей Протас (25 жніўня 2001) Праблема «чорнага» PR перад выбарамі прэзыдэнта паўстала асабліва востра Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 173-174. Праверана 19 сьнежня 2011 г.
  4. ^ а б За моцную і квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 182 (24298) (5 верасьня 2001). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Сяргей Каралевіч (15 жніўня 2001) Кандыдаты зарэгістраваныя Афіцыйна. Зьвязда, № 165 (24281). Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  6. ^ Перадвыбарны спэктар меркаваньняў Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 185-186 (8 верасьня 2001). Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  7. ^ Віктар Лоўгач (9 верасьня 2004) Толькі беларускі народ у адпаведнасьці з Канстытуцыяй павінен вырашыць: быць або не быць новаму тэрміну прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі БелТА. Зьвязда, № 214 (25227). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  8. ^ Сяргей Каралевіч (14 чэрвеня 2001) Рэспубліканская каардынацыйная рада стварае рух у падтрымку А. Лукашэнкі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 121 (24237). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  9. ^ Зварот Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 32 (25621) (11 лютага 2006). Праверана 14 сьнежня 2011 г.
  10. ^ Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  11. ^ За моцную і квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 13 сьнежня 2011 г.