Беларускі саюз жанчынаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі саюз жанчынаў
Абрэвіятура БСЖ
Дата ўтварэньня 14 сьнежня 1991 (27 гадоў таму)
Тып жаночае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Абарона зацікаўленасьцяў жанчынаў
Штаб-кватэра Менск, вул. Герцэна, д. 4
Сяброўства 170 тысячаў жанчынаў
Старшыня Надзея Ермакова
Кіроўны орган Управа
Матчына кампанія РКРКППГА, «Саюзная грамадзкая палата»
Сайт www.oobsg.by

Беларускі саюз жанчынаў — грамадзкае аб’яднаньне жанчынаў Беларусі, створанае ў 1991 годзе. З 2001 году браў ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[1]. Таксама ўваходзіць у «Саюзную грамадзкую палату». З 1999 году пасаду старшыні займае Надзея Ермакова.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:

  • прыцягненьне жанчынаў да кіраваньня;
  • працаўладкаваньне ды стварэньне вучэльняў для жанчынаў;
  • аздараўленьне дзяцей замежнымі ўстановамі;
  • дабрачыннасьць на карысьць жанчынаў.

Спосабы дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саюз ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:

  • гаспадарчае кансультаваньне;
  • ладжаньне чытаньняў, нарадаў ды выставаў;
  • стварэньне й выкарыстаньне вяшчальных прадпрыемстваў ды выдавецкая дзейнасьць.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нарада. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцная пры ўдзеле 2/3 прадстаўніцаў. Абірае Ўправу, Рэвізійную камісію, старшыню ды сустаршыню. Вызначае кірункі дзейнасьці ды зьмяняе Статут.
  • Управа. Зьбіраецца штоквартал. Выконвае пастановы Нарады ды ўхваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў. Стварае ды касуе падпарадкааныя ўстановы. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Нараду ды абірае Прэзыдыюм.
  • Прэзыдыюм. Выконвае пастановы Нарады ды Ўправы.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Назірае за выкананьнем Статуту ды пастановаў Нарады. Правярае грашовую справаздачнасьць ды адказы супрацоўніцаў на звароты.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ За моцную i квiтнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жнiўня 2001). Праверана 16 студзеня 2012 г.