Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Беларускае таварыства Чырвонага Крыжу»

Уваход у сядзібу (2019 г.)
Абрэвіятура БТЧК
Дэвіз Разам дзеля гуманнасьці
Дата ўтварэньня 6 чэрвеня 1921 (99 гадоў таму)
Тып дабрачыннае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Дапамога ахвярам здарэньняў і войнаў
Штаб-кватэра Ленінскі раён, вул. К.Маркса, д. 35
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 1 119 688 чал. (2010)
Афіцыйныя мовы расейская
Генэральны сакратар Вольга Мычко
Старшыня Зьміцер Піневіч
1-я намесьніца генсака Ірына Лемяшэўская
Намесьніца генсака Раманія Зорына[1]
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Матчына кампанія Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, МФТЧКЧП
Бюджэт 12 213 мільёнаў рублёў[2] (2009; 4 357 тысячаў $[3])
Колькасьць супрацоўнікаў 228 (2010)
Колькасьць валянтэраў 21 тыс. (2012)[4]
Сайт redcross.by
Колішняя назва Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі (да 1994 г.)

«Беларускае таварыства Чырвонага Крыжу» — дабрачыннае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1921 году пад назвай Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі ў складзе Міжнароднага Чырвонага Крыжу.

Чалец Міжнароднай Фэдэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжу і Чырвонага Паўмесяцу.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 год. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Простаю большасьцю галасоў абірае Прэзыдыюм, генэральнага сакратара ды Рэвізійную камісію. Разглядае скаргі на пастановы Прэзыдыюма.
  • Прэзыдыюм. Зьбіраецца штоквартал. Правамоцны пры наяўнасьці паловы чальцоў ад складу. Выконвае пастановы Зьезду. Ухваляе каштарыс штогадовых прыбыткаў і выдаткаў ды вядзе ўлік суполак. Разьмяркоўвае ўласнасьць між падпарадкаванымі ўстановамі ды прызначае іх кіраўнікоў. Ухваляе пастановы аб дапамозе ды вызначае парадак прадстаўніцтва на Зьезьдзе. Вызначае памер сяброўскіх складак ды разглядае скаргі на пастановы Сакратарыяту ды спрэчкі аб звальненьні супрацоўнікаў.
  • Сакратарыят. Выконвае пастановы Зьезду ды Прэзыдыюму. Вядзе ўлік, захоўвае ды кіруе ўласнасьцю. Наглядае за выкарастаньнем дапамогі ды прадстаўляе таварыства ва ўрадавых установах. Улучае 6 аддзелаў: 1) адміністратыўна-гаспадарчы; 2) арганізацыйна-мэтадычнай працы і прыцягненьня рэсурсаў; 3) бухгальтарскага ўліку, справаздачнасьці і рэвізіяў; 4) міжнароднай супрацы; 5) мэдыка-сацыяльнай працы; 6) рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі і вышуку[1].
  • Рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасьць ды штогод пасьля пасяджэньня паведамляе аб парушэньнях Прэзыдыюму.

Задачы і дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Закону задачамі таварыства ёсьць:

  1. дапамога ўраду ў выкананьні міжнародных пагадненьняў аб дабрачыннасьці;
  2. догляд за пацярпелымі ад войнаў ды здарэньняў;
  3. распаўсюд ведаў аб міжнародным гуманітарным праве.

Таварыства ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:

  1. санітарная асьвета, навучаньне першай мэдычнай дапамозе ды догляду за хворымі дома;
  2. ладжаньне здачы крыві;
  3. продаж лекаў, прадметаў ды паслугаў догляду;
  4. дапамога бяздомным ды ўцекачам;
  5. пошук зьніклых бязь вестак;
  6. прыём, захоўваньне ды разьмеркаваньне замежнай дапамогі;
  7. збор ахвяраваньняў на дапамогу пацярпелым у войнах ды здарэньнях і дапамога ўраду ў іх прыёме ды разьмяшчэньні;
  8. спрыяньне замежным таварыствам Чырвонага Крыжу ў дапамозе ахвярам войнаў ды здарэньняў;
  9. забесьпячэньне сродкамі ды падрыхтоўка адмыслоўцаў для працы Нацыянальнага даведкавага бюро;
  10. выпуск выданьняў аб міжнародным гуманітарным праве[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пастановай ад 6 чэрвеня 1921 г. Савет народных камісараў Беларускай ССР заснаваў Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі, але яго не прызнаў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК). 18 траўня 1923 году прадстаўнікі Чырвонага Крыжу Беларусі, Ўкраіны, Армэніі, Грузіі і Чырвонага Паўмесяцу Азэрбайджану заключылі дамову пра стварэньне Саюзу Таварыстваў Чырвонага Крыжу і Чырвонага Паўмесяцу (СТЧК і ЧП) СССР. Асноўныя намаганьні засяроджваліся на санітарна-абароннай і санітарна-аздараўленчай працы. У 1991 г. таварыства сталася незалежным ад СТЧКЧПСССР. У 1994-ым зьмяніла назоў на Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. У 1995-ым увайшло ў Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца[6]. Адчыненае ў 1992 г. прадстаўніцтва МКЧК у Маскве (Расея) падтрымлівае зносіны з БТЧК. 24 кастрычніка 2000 году зацьвердзілі Закон Беларусі №437-З «Аб Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжу»[7].

Зь 2004 г. ўдзельнічала ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[8]. У 2010 г. мела звыш 1 119 тыс. чальцоў. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БТЧК» уваходзіла ў Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[9].

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Сакратарыят(рас.) // ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжу», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
  2. ^ Беларускі чырвоны крыж. Штогадовая справаздача 2009 = па-расейску: Белорусский красный крест. Ежегодный отчёт 2009 / Сяргей Белякоўскі. — Менск: Белсэнс, 2010. — С. 16. — 16 с. — 215 ас. — ISBN 978-985-6946-12-0
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2803,27) набыцьця даляра. Праверана 16 студзеня 2012 г.
  4. ^ Алена Прус (5 сьнежня 2012) БелТА ўзнагароджанае за лепшае асьвятленьне дзейнасьці Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 6 сьнежня 2012 г.
  5. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа. Бачына «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове» (23 красавіка 2005). Праверана 16 студзеня 2012 г.
  6. ^ Эдуард Вальчук Чырвонага крыжа беларускае таварыства // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2003. — Т. 17. — С. 312. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  7. ^ Гісторыя(рас.) // ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжу», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
  8. ^ Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў i грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 16 студзеня 2012 г.
  9. ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327»(рас.) // ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжу», 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]