Адзінства (Латвія)
Адзінства | |
Vienotība | |
Лідэр партыі | Арвілс Ашэрадэнс[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 6 жніўня 2011 |
Штаб-кватэра | Рыга, Бульвар Мэеровіца |
Ідэалёгія | лібэральны кансэрватызм[d] і праэўрапеізм[d] |
Інтэрнацыянал | Эўрапейская народная партыя |
Моладзевая арганізацыя | VIENOTĪBAS JAUNATNE |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
3 / 8 |
· Саэйма |
23 / 100 |
Дэвіз | Augam Gudri! |
Афіцыйны сайт | www.vienotiba.lv |
«Адзінства» — правацэнтрысцкая палітычная партыя Латвіі, створаная ў 2011 годзе з трох партыяў. Партыя была заснавана ў 2010 годзе, як электаральныя альянс. У 2011 годзе пераўтварылася ў палітычную партыю. Асноўнымі ідэямі Адзінства зьяўляюцца кансэрватызм, лібэралізм, пра-эўрапеанізм.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзінства, як электаральны блёк, была заснавана ў 2010 годзе, перад выбарамі ў Саэйму. Іныцыятарамі заснаваньня зьяўляюцца тры правыя латвійскія партыі — Новы час, Грамадзянскі зьвяз, Грамадзтва за іншую палітыку. На выбарах у 10-ю Саэйму партыя перамагла, набраўшы амаль 32 адсоткі.
Кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад кіраўніцтва ўваходзяць 15 чалавек. Таксама ў партыі ёсьць дума, якую ўзначальвае Яніс Розенбергс. Лідарам партыі з 2010 па 2016 год зьяўлялася Солвіта Аболтыня, якая была пераабрана на гэтую пасаду ў сьнежні 2014 году, падчас партыйнага кангрэсу. Фракцыяй Адзінства ў Рыскай мясцовай Думе кіруе Сармітэ Элэртэ.
Удзел партыі ў выбарах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партыя з моманту свайго заснаваньня брала ўдзел у кожных парлямэнцкіх і мясцовых выбарах, атрымліваючы пэўную колькасьць мандатаў у парлямэнце ці мясцовых самакіраваньнях. Варта адзначыць, што найбольш пасьпяховымі для Адзінства парлямэнцкімі выбарамі былі выбары 2010 году, але найменьш пасьпяховымі ў 2018.
Парлямэнт (Саэйма)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | # галасоў |
% ад колькасьці галасоў |
# мандатаў атрымана |
+/– |
---|---|---|---|---|
2010 | 301,424 | 31.9 (#1) | 33 / 100 |
|
2011 | 172,567 | 18.8 (#3) | 18 / 100 |
-13 |
2014 | 199,535 | 21.9 (#2) | 23 / 100 |
+3 |
2018 | 56,542 | 6.7 (#7) | 8 / 100 |
-15 |
2022 | 173,425 | 19.19 | 23 / 100 |
+16 |
Выбары ў Эўрапарлямэнт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | # галасоў |
% ад колькасьці галасоў |
# мандатаў атрымана |
+/– |
---|---|---|---|---|
2014 | 204,979 | 46.2 (#1) | 4 / 8 |
|
2019 | 124,193 | 26.24 (#1) | 2 / 8 |
-2 |
Выбары ў Рыскую думу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | # галасоў |
% ад колькасьці галасоў |
# мандатаў атрымана |
+/– |
---|---|---|---|---|
2013 | 32.367 | 14.1 (#3) | 9 / 60 |
|
2017 | 15,653 | 6.26 (#5) | 4 / 60 |
|
2020 | 25,986 | 15.24 (#3) | 10 / 60 |
▲ 6 |