Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таварыства садзейнічаньня арміі Беларусі
Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ДТСААФ РБ
Дата ўтварэньня 16 кастрычніка 1991 (32 гады таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Штаб-кватэра Менск, вул. Аэрадромная, д. 3а
Сяброўства 110 тыс. чал. (2012)
Старшыня Анатоль Сьцяпук
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія РКРКППГА
Бюджэт 14 269 млн рублёў[1] (2011; 2545 тыс. $[2])
Сайт dosaaf.gov.by
Колішняя назва Беларускае абароннае спартова-тэхнічнае таварыства (да 20 жніўня 2003 году)

Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь — абаронна-спартовае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе. З 2004 году брало ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. Штогод рыхтуе траціну новых аўтакіроўцаў краіны[4][5]. Мае ва ўласнасьці 27 аўташколаў, 5 аэраклюбаў, 3 спартовыя комплексы, 4 стралковыя клюбы і 5 спэцыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартова-тэхнічных школаў[6]. З 23 траўня 2007 году пасаду старшыні займае Анатоль Сьцяпук.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Абірае Раду і Рэвізійную камісію.
  • Рада. Абірае старшыню і Прэзыдыюм.
  • Прэзыдыюм. Кіруе дзейнасьцю супрацоўнікаў.
  • Рэвізійная камісія. Назірае за дзейнасьцю ўстановаў таварыства.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі таварыства ёсьць:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2011 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 сьнежня 2011). Праверана 27 лютага 2012 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (5605,84) набыцьця даляра. Праверана 27 лютага 2012 г.
  3. ^ Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
  4. ^ Кожны трэці кіроўца ў Беларусі падрыхтаваны ДТСААФ Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (27 сакавіка 2008). Праверана 27 лютага 2012 г.
  5. ^ Уладзімер Каралёў (27 лютага 2012) ДТСААФ адзначае юбілей Спорт. Белтэлерадыёкамапанія. Праверана 27 лютага 2012 г.
  6. ^ Віталь Пятровіч (24 лютага 2012) ДТСААФ выхавала мільёны патрыётаў, гатовых з гонарам адстойваць інтарэсы краіны - А.Лукашэнка. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 27 лютага 2012 г.