Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°33′47″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.56306° у. д. / 53.91111; 27.56306

«Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»
Абрэвіятура «БРСЮ»
Дата ўтварэньня 7 чэрвеня 1990 (33 гады таму)
Тып прафэсійнае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта стварэньне прававой дзяржавы
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, мікрараён Асмалоўка, вул. Алаізы Пашкевіч, д. 9-5Н[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 3,5 тыс. (2006)
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Валер Міцкевіч
1-ы намесьнік Яўген Каваленка
Намесьнікі Сяргей Балашэнка, Андрэй Гаеў, Віктар Камянкоў, Андрэй Мацельскі
Выканаўчая кіраўніца Вольга Арлоўская[2]
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія РКРКППГА
Сайт union.by

«Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з юры́стаў» — грамадзкае аб’яднаньне праўнікаў Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1990 году.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасьці ды зьмены Статуту. Абірае старшыню, Раду і Рэвізійную камісію.
  • Рада. Склікаецца аднойчы на 2 гады. Правамоцная пры ўдзеле паловы сябраў. Абірае намесьнікаў старшыні ды Камітэт. Ухваляе каштарыс ды пастановы аб узнагародзе чальцоў. Стварае ды касуе падапарадкаваныя ўстановы ды прызначае іх кіраўнікоў.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Назірае за выкананьнем пастановаў Зьезда і Рады ды каштарыса.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:

  • павышэньне прававой культуры;
  • дапамога чальцам саюзу;
  • распаўсюд прававых зьвестак;
  • распрацоўка парадаў аб ужытку заканадаўства;
  • прававая дапамога іншым установам;
  • распаўсюд прававых ведаў і навучаньня ды тлумачэньне заканадаўства;
  • абарона зацікаўленасьцяў чальцоў перад іншымі ўстановамі;
  • разьвіцьцё правазнаўства;
  • спрыяньне гаспадарчым сувязям з замежнымі прадпрыемствамі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту спосабамі дзейнасьці саюзу ёсьць:

  • правядзеньне нарадаў і сэмінараў;
  • прававая адукацыя ў вучэльнях;
  • ладжаньне прававых дасьледаваньняў;
  • перападрыхтоўка праўнікаў;
  • удзел у замежнай адукацыйнай супрацы;
  • вывучэньне дзейнасьці правапрымяняльных, праваахоўных і праваабарончых установаў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь 2001 году «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» браў удзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3].

25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БРСЮ» ўваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[4].

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты (рас.) // ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва (рас.) // ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
  3. ^ За моцную i квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 182 (24298) (5 верасьня 2001). Праверана 11 сакавіка 2012 г.
  4. ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зваротная сувязь (рас.) // ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.