Палонка
Палонка лац. Pałonka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Палонкаўскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 694 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225332 |
СААТА: | 1204880041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′38″ пн. ш. 25°43′4″ у. д. / 53.14389° пн. ш. 25.71778° у. д.Каардынаты: 53°8′38″ пн. ш. 25°43′4″ у. д. / 53.14389° пн. ш. 25.71778° у. д. |
± Палонка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пало́нка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ісе. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 694 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Новая Мыш — Слонім.
Палонка — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Палонку як сяло, уладаньне Сапегаў датуецца 1506 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 28 чэрвеня 1660 году каля Палонкі адбылася бітва, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі паразу маскоўскім захопнікам. У 1680 годзе ў мястэчку заснавалі дамініканскі кляштар (існаваў да 1830 году). На 1756 год Палонка была цэнтрам маёнтку, якім валодаў Бэнэдыкт Булгак. У гэты час у мястэчку было 46 двароў, сярод местачкоўцаў былі рымар Сымон Шымарскі, ткач Мартын Сталярчук, сталяр Яска Рашко, сьлесар Міхаіл Макоўскі, шаўцы Гінол Кантон, Андрэй Юрно, Яська Сьлесарчук, краўцы Пётар і Ян Шацына, Мацей Шамровіч, Аляксандар Кахановіч.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Палонка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У 1-й палове 1880-х гадоў у мястэчку было каля 20 двароў, царква, царкоўна-прыходзкая школа, 2 юдэйскія школы. У пачатку XX стагодзьдзя ў Палонцы было 56 двароў, расейская земская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Палонку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Палонка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Палонка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Новая Мыш Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Палонка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Навамышанскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 290 двароў, на 2000 год — 293. У 2000-я гады Палонка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Царква, 1916 г.
-
Салдаты на вуліцы, 1917 г.
-
1 студзеня 1918 г.
-
Царква, 1935 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 98 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 4, мяшчанаў-юдэяў 55, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 33, жабракоў 2[4]; 1881 год — 200 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 500 чал.; 1998 год — 780 чал.[6]; 1999 год — 750 чал.; 2000 год — 781 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 694 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Палонцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка.
Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У перапісе 1874 году ўпамінаецца Слонімская вуліца[8].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Мікалая (1880-я, 1937; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1680)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 73.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Jelski A., Krzywicki J. Połonka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 726.
- ^ Дулеба Г. Палонка // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 390.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 14.
- ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палонка, Radzima.org
- Палонка, Globus.tut.by
- Палонка, Руда-Яварская, Капці(недаступная спасылка), Звязда
|