Ганятычы
Ганятычы | |
польск. Honiatycze | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Любельскае |
Павет: | Грубешаўскі |
Гміна: | Вербкавіцы |
Насельніцтва: | 216 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 84 |
Паштовы індэкс: | 22-550 |
Нумарны знак: | LHR |
Геаграфічныя каардынаты: | 50°42′0″ пн. ш. 23°40′0″ у. д. / 50.7° пн. ш. 23.66667° у. д.Каардынаты: 50°42′0″ пн. ш. 23°40′0″ у. д. / 50.7° пн. ш. 23.66667° у. д. |
Ганятычы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ганя́тычы (па-польску: Honiatycze) — вёска ў Грубешаўскім павеце Любельскага ваяводзтва Рэспублікі Польшча. Уваходзіць у склад гміны Вербкавіцы. Знаходзіцца прыкладна за 10 км на паўднёвы захад ад Вербкавіцаў, 21 км (13 mi) на паўднёвы захад ад Грубешава і 98 км на паўднёвы ўсход ад Любліну.
Па стане на 12 студзеня 2007 року тут пражывалі 216 чалавек, у тым ліку 106 жанчынаў і 110 мужчынаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АД 1749 року — уласнасьць Рулікоўскіх гербу «Кораб».
Да скасаваньня ў 1875 року тут існавала філія ўніяцкае парафіі ў Вакіёве. Драўляная ўніяцкая царква, пераробленая на праваслаўную, была зьнішчаная ў Першую сусьветную вайну. У 1918 року ўзноўленая як каталіцкая, аднак у 1944 року ізноў спаленая разам з усёй вёскай украінскімі паўстанцамі.
Па вайне ацалелыя мяшканцы ўзяліся за аднаўленьне вёскі і — нелегальна — касьцёлу, які быў збудаваны ў дрэва ў 1956 року і высьвечаны ў гонар Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1993 року ён быў заменены мураваным.
У 1975—1998 роках вёска ўваходзіла ў склад Замойскага ваяводзтва.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы знаходзіцца помнік у гонар ахвяраў і абаронцаў незалежнасьці Польшчы.
У 1993 року тут быў збудаваны мураваны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Тышавецкага дэканату Замойска-Любачаўскае дыяцэзіі. Пры касьцёле знаходзіцца магіла жаўнераў 1920 року.
За 1 км ад вёскі знаходзіцца рыма-каталіцкі цьвінтар (былы ўніяцкі і праваслаўны) плошчай 0,55 га.
Яшчэ адныя могілкі, пакуль не абазначаныя нават шыльдачкай, знаходзяцца на полі. У ёй пахаваныя ахвяры масавага расстрэлу нацыстамі жыдоўскага насельніцтва Ганятычаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Ганятычах, уласнасьці жонкі, па вяртаньні з высылкі ў Пермскую губэрню жыў Люцыян Крашэўскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Honiatycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. — S. 119