Ваяводы віцебскія
Выгляд
(Перанакіравана з «Ваявода віцебскі»)
Ваявода віцебскі — мясцовы ўраднік у Віцебскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.
Згодна з прывілеем вялікага князя Аляксандра (пазьней гэты прывілей пацьвердзіў Жыгімонт Стары), ваяводу віцебскага прызначаў вялікі князь толькі са згоды мясцовай шляхты. Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў 25-е месца: пасьля плоцкага[1] і перад мазавецкім ваяводамі.
Намесьнікамі віцебскімі былі:
- Фёдар Вясна (1392)
- Румбольд Валімонтавіч (1422)
- князь Васіль Сямёнавіч «Красны» (1431)
- Іван Гайцэвіч (1452—1459)
- Мікалай Неміровіч (1466)
- Іван Хадкевіч (5.03.1476)
- Іван Ільлініч (1482)
- князь Іван Заслаўскі (9.01.1485)
- князь Фёдар Заслаўскі (1492)
- князь Міхал Заслаўскі (04.1494 — 04.1495)
- Станіслаў Глябовіч (07.1495 — 07.1501)
- Юры Глябовіч (07.1503 — 22.08.1508)
- Іван Сапега (6.09.1508 — 4.07.1511)
Ваяводамі віцебскімі былі:
- Іван Сапега (1511—1513)
- Януш Касьцевіч (1514—1517)
- Іван II Сапега (1517—1526)
- М. Клочка
- Ян Глябовіч (1529 — 10.11.1532)
- Мацей Клачковіч (10.11.1532 — 24.05.1543)
- Юры Насілоўскі (24.05.1542—1544)
- Станіслаў II Кішка (1544 — 1.11.1554)
- Рыгор Хадкевіч (1554—1555)
- Стэфан Збараскі (1555 — 29.10.1564)
- Станіслаў Пац (16.04.1566—1588)
- Мікалай Сапега (10.10.1588 — 1.11.1599)
- Ян Завіша (30.12.1599—1626)
- Сымон Самуэль Сангушка (21.05.1626—1638)
- Ян Бакоўскі (1638—1639)
- Крыштап Кішка (2.07.(1639—1646)
- Павал Ян Сапега (18.10.1646—1656)
- Уладзіслаў Валовіч (23.03.1656 — 15.09.1668)
- Ян Антоні Храпавіцкі (1666—1683)
- Леанард Пацей (4.10.1686—1695)
- Андрэй Казімер Крышпін-Кіршанштэйн (1695—1704)
- Казімер Аляксандар Пацей (10.06.1705 — 10.06.1728)
- Марцыян Міхал Агінскі (10.1730 — 3.04.1750)
- Юзэф Антоні Салагуб (7.06.1752 — 5.05.1781)
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) тэрыторыя Віцебскага ваяводзтва (апрача заходняй часткі Аршанскага павету) адыйшла да Расейскай імпэрыі, аднак пасада ваяводы віцебскага захоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім да 1794.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jelski A. Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|