Сымон Самуэль Сангушка
Герб «Пагоня Літоўская» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1570 |
| Памёр | лістапад 1638 |
| Пахаваны | |
| Род | Сангушкі |
| Бацькі | Андрэй Сангушка Соф'я з Сапегаў |
| Жонка | Ганна з Завішаў, Алена з Гасеўскіх |
| Дзеці | ад 1-га шлюбу: Казімер, Геранім Уладзіслаў, Ян Уладзіслаў, Кацярына, Крыстына, Эўфрасіньня |
| Дзейнасьць | генэоляг |
Сымон Самуэль Сангушка (? — лістапад 1638) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (1620—1621) і віцебскі (1621—1626), ваявода віцебскі (з 1626).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
З ковельскай лініі княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Андрэя і Соф’і з Сапегаў. Навучаўся ў Інгальштацкім унівэрсытэце.
Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (1600—1629) і Маскоўскай дзяржавы (1609—1618). У 1620 атрымаў першы ўрад маршалка аршанскага. Уваходзіў у склад камісіі расьсьледаваньня забойства ў 1623 у Віцебску архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Збудаваў у мястэчку Смаляны замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваньнем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоваў[2].
Першы раз ажаніўся з Ганнай (? — 1619), дачкой Юрыя Завішы, другі — з Тэрэзай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Казімер (? — 1655)
- Геранім Уладзіслаў (? — 1657), біскуп смаленскі
- Ян Уладзіслаў (? — 1652), староста сураскі
- Кацярына, жонка аршанскага харунжага Яна Статкевічам
- Крыстына, жонка браслаўскага маршалка Яна Мікалая Рудаміны-Дусяцкага
- Эўфрасіньня, жонка каралеўскага двараніна Юрыя Шверына
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 453.
- ↑ Пазднякоў В. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 540.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0