Перайсьці да зьместу

Іван Гайцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Гайцэвіч
лац. Ivan Gajcevič
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1452

Іван Гайцэвіч (Івашка; ? — па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста наваградзкі (1433—1435), намесьнік полацкі (1441—1444) і віцебскі (1445—1452).

Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся ў Наваградзкім павеце.

Гайд, пазьней Гайт (Gaidus, Geith) — імя германскага паходжаньня[1]. Вытворныя германскія імёны — Gaike, Gaitse[2]. Іменная аснова -гайд- (-гайт-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гейдар, Гейтарт, Гайдэман; германскія імёны Geiter, Gaiterda, Geidemann) паходзіць ад германскага gaid 'рагаціна, дзіда'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iwaskonis Goyczovicz Nowogrodensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[4]; Iwaschko Goyczewicz, Ивашко Кгоицевич[5].

Зь літоўскага баярскага роду, карыстаўся гербам негарадзельскага паходжаньня. Меў братоў Юрыя (Юшку) і Фёдара (Федзьку).

Упершыню ўпамінаецца ў акце Троцкай уніі (1433 год). У 1433—1435 гадох быў старостам наваградзкіі, у 1441—1444 гадох — намесьнікам полацкім, у 1445—1452 гадох — намесьнікам віцебскім. У 1445 годзе быў адным з водцаў войска ВКЛ у вайне з Маскоўскай дзяржавай. У 1445 і 1446 гадох браў удзел у пасольствах да Вялікага магістра. У 1477 годзе браў удзел у перамовах з пытаньня граніцы зь Інфлянтамі[6].

Ажаніўся з Агрыпінай (Кацярынай), дачкой князя Васіля Астроскага. Не пакінуў нашчадкаў.

Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[7]:

ПЕЧАТЬ ІВШЬКА КГОІЧОВЧА
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 565.
  2. ^ Graaf J. J. Nederlandsche doopnamen naar oorsprong en gebruik. — Bussum, 1915. S. XXVIII.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  5. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 227.
  6. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 228.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4