Ян Завіша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Завіша
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст.
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст.
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1550
Памёр 1626
Пахаваны
Род Завішы
Бацькі Ян Завіша[d]
Дзеці Мікалай Завіша і Андрэй Завіша
Дзейнасьць палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша.

Ян Заві́ша (каля 1550—1626) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы лідзкі (з 1593), ваявода амсьціслаўскі (з 1596) і віцебскі (з 1599).

Быў старостам сураскім (з 1599)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», першы сын Яна.

У 1609 фундаваў драўляны касьцёл у імя Міхала Арханёла ў Белагрудзе Лідзкага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчыну з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод зь Белагрудзкага двара на ксяндза і кантараў з забавязаньнем праводзіць дзьве штотыднёвыя імшы[2].

Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[3].

У шлюбе з Анастасіяй з Трызнаў меў сына Мікалая[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]