Леанард Пацей
Леанард Пацей | |
Герб «Вага» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1730 |
Памёр | 14 ліпеня 1774 |
Пахаваны | |
Род | Пацеі |
Бацькі | Аляксандар Пацей Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх |
Жонка | Марыя Аляксандра з Радзівілаў |
Дзеці | Аляксандар Міхал |
Леанард Пацей (каля 1730 — 14 ліпеня 1774) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (1752—1771) і стражнік вялікі літоўскі (з 1771).
Быў старостам рагачоўскім і алькеніцкім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, ваяводы троцкага, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна амсьціслаўскага Канстантына Бэнэдыкта Бжастоўскага. Меў старэйшага брата Людвіка (каля 1726 — 1771), стражніка вялікага літоўскага.
Абіраўся паслом ад Віцебскага ваяводзтва на соймы 1750 і 1752 гадоў. У 1752 годзе атрымаў урад абознага вялікага літоўскага. Зноў абіраўся паслом на соймы 1762 і 1764 гадоў. На апошнім зь іх удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1771 годзе атрымаў урад стражніка вялікага літоўскага.
Па першым падзелу Рэчы Паспалітай (1772) дзеля захаваньня ўласных маёнткаў у Полацкім ваяводзтве ў 1773 годзе прысягнуў Кацярыне II[1].
У 1773 годзе ажаніўся з Марыяй Аляксандрай, дачкой старосты рэчыцкага Альбрэхта Радзівіла. У шлюбе нарадзіўся сын Аляксандар Міхал, апошні абозны вялікі літоўскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 421.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0