Перайсьці да зьместу

Васіль Сёмуха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Сёмуха
лац. Vasil Siomucha
2010 г.
2010 г.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Васіль Сяргеевіч Сёмуха
Нарадзіўся 18 студзеня 1936(1936-01-18)
Памёр 3 лютага 2019(2019-02-03) (83 гады)
Пахаваны
Бацькі Сяргей Савіч
Марыя Васілеўна
Дзеці
  • Алеся Сёмуха-Грынбэрг
  • Сяргей Сёмуха
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пераклад
Мова беларуская мова
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» Ордэн Трох Зорак
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Васі́ль Сярге́евіч Сёмуха (18 студзеня 1936, х. Ясенец на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну[1], Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 3 лютага 2019[2]) — беларускі перакладнік зь нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае, гішпанскае, нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў. За 14 гадоў напісаў беларускамоўны пераклад Бібліі, які выкарыстоўваецца ў набажэнствах розных беларускіх хрысьціянскіх цэркваў.

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай. Меў брата Яўгена[3]. У ліпені 1942 г. немцы арыштавалі бацькоў праз падазрэньне ў дапамозе партызанам і спалілі хутар. Пасьля катаваньняў іх расстралялі ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна зь вёскі Смаляніца, дзе Васіль атрымаў хрышчэньне ў праваслаўнай царкве Сьвятога Мікалая[4]. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Навучаўся на рамана-германскім аддзяленьні філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу ў 1959 годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынэрам у сэктары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газэты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У 1967 годзе напісаў запыт міністру замежных справаў Гурыновічу, спытаўшы, ці можа ён патрабаваць ад ураду ФРН кампэнсацыі за страчаную маёмасьць, каб выдаць пераклад «Фаўста». Пасьля гэтага быў выключаны з Саюзу пісьменьнікаў БССР з фармулёўкай: «…за зносіны з замежнымі пасольствамі і спробу выдаць „Фаўста“ ў Мюнхэне». Супраць выключэньня галасаваў толькі Васіль Вітка, устрымаўся Васіль Быкаў, усе астатнія прагаласавалі за. Копію даведкі Сёмуху адмовіліся выдаць[5].

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, беларускага ПЭН-цэнтру. Выкладаў сусьветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Хросным ягонай дачкі быў Уладзімер Караткевіч[6].

Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.

Перакладаў зь нямецкай творы Гётэ, Шылера, Гайнэ, Шаміса, Мюлера, Рукэрта, Гофмана, Грымэльсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дурэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых аўтараў.

З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Крашэўскага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Гамбровіча і іншых.

З латыскай мовы Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса ды іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фаўст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Бібліяграфія (кніжныя выданьні)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатральныя пастаноўкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Марыя Сьцюарт». Пераклад драмы Ф. Шылера (пастаўленая ў 1968, апублікаваная ў 1993).
  • «Каханьне пад вязамі». Пераклад п’есы Ю. О’Ніла (пастаўленая ў 1987).
  • «Гэты палкі каханак». Пераклад п’есы Н. Саймана (пастаўленая ў 1988).

Узнагароды і прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ М.Шкабара. (8 траўня 2013) Дзяцінства, абпаленае вайной. Брестский областной комитет профсоюза работников образования и науки. Праверана 6 траўня 2014 г.
  2. ^ Памёр Васіль Сёмуха
  3. ^ Мікалай Пейган, Мікалай Сінкевіч. Гаркавы подых вайны // Раённыя будні. — 11 ліпеня 2012. — № 52 (9498). — С. 5.
  4. ^ Лабадзенка, Глеб (20 студзеня 2011) Васіль Сёмуха: «Мне прыемна, што Барадулін называе мяне казлом» Літаратура. Наша НіваПраверана 28 лютага 2020 г.
  5. ^ Maryjka. (9 траўня 2010) Тры даведкі Васіля Сёмухі. Новы часПраверана 2 траўня 2014 г.
  6. ^ Глеб Лабадзенка. Васіль Сёмуха: «Мяне ўратаваў Караткевіч» // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2011. — № 11 (26875). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Шабуня 2009.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]