Перайсьці да зьместу

Слабудка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слабудка, трансьліт. Slabudka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Пружанскі
Дата заснаваньня 1894
Геаграфія
Вышыня НУМ 179 м
Часавы пас
Каардынаты 52°31′06″ пн. ш. 24°31′18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 973 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225141[1]
СААТА 1256848076
Нумарны знак 1
Слабудка на мапе Беларусі ±
Слабудка
Слабудка
Слабудка
Слабудка
Слабудка
Слабудка

Слабу́дка[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 6 км на поўдзень ад Пружанаў, 7 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Заснаваньне вайсковага гарадку

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У лістападзе 1894 року на загад цара Мікалая II тут была раскватараваная 38-я артылярыйская брыгада 19-га армейскага корпусу, пераведзеная з Каўкаскае ваеннае акругі. Тэрыторыя для артылярыйскіх кашараў была загадзя выкупленая ў памешчыка Трамбіцкага зь Лінова[3], на ёй паўсталі кашары, стайні, склады, жылыя дамы для афіцэрскага складу, праваслаўная царква Мікалая Цудатворцы, пракладзеныя дарогі, закладзены парк. 27 лютага 1900[3] месца разьмяшчэньня брыгады атрымала назву «Міхайлаўскі штаб» у гонар вялікага князя Міхаіла Раманава, чацьвёртага сына імпэратара Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны[4].

Пры Міхайлаўскім штабе дзейнічалі вучэбная каманда і школа падпрапаршчыкаў. Працавала мэтэастанцыя пад кіраўніцтвам афіцэра Язэпа Стаброўскага (заснавальніка гісторыка-краязнаўчага музэю ў Слоніме).

Першая сусьветная вайна

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З пачаткам Першае сусьветнае вайны і абвяшчэньнем у Расеі мабілізацыі на тэрыторыі гарадку пачалося фармаваньне 75-й артылярыйскай брыгады, якую набіралі ў тым ліку і зь мясцовых жыхароў[5]. 8 жніўня 1914 року 38-я артылярыйская брыгада пакінула вайсковы гарадок, накіраваўшыся на заходні фронт. 75-я артбрыгада ўвайшла ў склад гарнізону крэпасьці Івангарад на Паўднёва-Заходнім фронце.

У верасьні 1915, пасьля адступленьня расейскіх войскаў, гарадок заняты нямецкімі і аўстрыйскімі войскамі. На месцы Міхайлаўскага штабу быў разгорнуты навучальны цэнтар армейскае групы(de) Войрша. Паводле згадак нямецкага жаўнера Густава Ратая, у лютым 1917 року ў «Пружаны-лягеры» (там называлася месца за немцамі) мешкалі тры нямецкія, два аўстрыйскія батальёны і афіцэрская школа[4]. У 1916 у ёй навучаўся, між іншага, будучы генэрал Лётар Фройтэль[5]. Дзейнічалі таксама кулямётныя курсы, аўстрыйскі інфэкцыйны шпіталь.

Па заключэньні Берасьцейскага міру ў «Пружанскім лягеры» паўстаў нямецкі канцэнтрацыйны лягер, дзе ўтрымліваліся асобы, якіх палічылі рэвалюцыянэрамі, парушальнікі дысцыпліны, ваеннапалонныя — агулам больш за 400 асобаў. Іх прыцягвалі да гаспадарчых працаў. Напрыканцы 1918 року, па заключэньні Камп’енскага замірэньня, «Пружанскі лягер» стаў месцам збору перамешчаных асобаў[5].

Міжваенная Польшча

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

За польскім часам вядомая пад назвай «Кашары артылярыйскія» (польск. Koszary artyleryjskie) альбо «Кашары імя Рамуальда Траўгута» ў гміне Лінова Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. Чыгуначная станцыя на вузкакалейцы ад Пружаны да Аранчыцаў (збудаваная за нямецкім часам). 15 чэрвеня 1921 року тут разьмясьціўся 20-ы артылярыйскі полк(pl) Войска Польскага, вядзецца электрыфікацыя і пашырэньне гарадку. У 1924 року з Наваградку ў «Кашары артылярыйскія» пераведзены 25-ы полк вялікапольскіх уланаў. Дзеля забесьпячэньня гаспадарчае жыцьцядзейнасьці побач з гарнізонам пасяляюцца каляністы-асаднікі і мясцовыя сяляне. Калёнія атрымала назву Слабодка (польск. Słobódka) паводле найменьня тыпу сярэднявечнага паселішча[7]. У гарадку пабудаваны касьцёл (не захаваўся), дадатковыя кашары для жаўнераў і афіцэраў. Дзейнічалі пякарня, лазьня, пральня, электрастанцыя, кінатэатар, пошта, тэлефон і нават казіно[8]. У 1937—39 роках пабудаваная школа; дагэтуль клясы разьмяшчаліся ў адной з кашараў артпалку.

23 сакавіка 1939 20-ы артылерыйскі і 25-ы ўланскі палкі былі прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць і выступілі ў заходнім кірунку.

Уночы з 17 на 18 верасьня 1939 року сем’і польскіх вайскоўцаў пакінулі кашары. 19 верасьня яны акупаваныя часткамі Чырвонай арміі. Праваслаўная царква была разабраная, касьцёл прыстасаваны пад Дом культуры. Была адчыненая новая школа з украінскай мовай навучаньня (пазьней — зь беларускай і расейскай)[9].

З 15 студзеня 1940 вайсковы гарадок «Кашарка» ў складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. На ягонай тэрыторыі раскватараваліся войскі 32-е танкавае брыгады (з сакавіка 1941 — 30-я танкавая дывізія). Перад пачаткам вайны ў складзе дывізіі налічвалася 174 лёгкія танкі Т-26, якія 23 чэрвеня прынялі першы бой з нацысцкімі войскамі і, атрымаўшы паразу, адышлі ад Пружанаў[4].

У часе Другой сусьветнай вайны нацысты расстралялі тут больш за 3000 савецкіх ваеннапалонных, падпольнікаў і мірных жыхароў Пружанскага, Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў. У школе разьмяшчаўся штаб нямецкае часткі[7].

Па вайне ў гарадку створаныя вайсковыя шпіталі для жаўнераў і афіцэраў Савецкай арміі. Пэўны час ваенны гарадок працягваў называцца «Кашарка» паводле польскае традыцыі. У 1956 року пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Пербудагава распачатае будаўніцтва шматпавярховак для сем’яў вайскоўцаў. Ад ягонага прозьвішча зьявілася неафіцыйная назва гарадку — «Пербудагаўка»; пазьней, за камандзірам Мажаевым — «Шанхай». Час прысваеньня ваеннаму гарадку назвы суседняе вёскі дакладна невядомы.

Паводле перапісу 1970 року ў Слабудцы 156 жыхароў.

Вайсковыя часткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У чэрвені 1960 року ў ваенны гарадок Слабудка быў перадысьлякаваны 2-і дывізіён 379-га ракетнага палку войскаў супрацьпаветранае абароны (пазьней — 105-е зэнітнае ракетнае брыгады войскаў СПА). 4 студзеня 1993 року 105-я зрбр расфармаваная[10].

1 сьнежня 1960 Слабудка стала месцам дысьлякацыі вайскоўцаў 403-га ракетнага палку 31-й ракетнай дывізіі (штаб у Пружанах) 50-й ракетнае арміі (Смаленск)[11]. Самі ж стартавыя пазыцыі ракетаў знаходзіліся пад Ружанамі, куды ў 1962 року пераехаў і полк[12].

У траўні 1966 року са складу 1-е гвардзейскае танкавае арміі Групоўкі савецкіх войскаў у Нямеччыне выведзеная 233-я Сьвірская ордэна Багдана Хмяльніцкага ракетная брыгада. Перадысьлякаваная ў Слабудку і ўлучаная ў склад 28-й агульнавайсковае арміі Беларускае ваеннае акругі. На яе ўзбраеньні знаходзіўся ракетны комплекс апэратыўна-тактычнага прызначэньня 9К-72 з ракетай 8К-14, якая мела дальнасьць палёту да 300 км, а з 1985 брыгада пераўзброеная на ракетны комплекс 9К-714 «Ока»[13]. У 1988 року ў адпаведнасьці з дамоваю між СССР і ЗША пра ліквідацыю ракетаў сярэдняе і меншае далечыні вывезеныя і ліквідаваныя на палігоне ля Сары-Азеку(ru)[14] (Казаская ССР) 26 баявых і 10 вучэбных ракет АТР-23 (рас. ОТР-23), 12 пускавых установак 9П71 і 12 транспартна-зараджаючых машынаў 9Т230[15]. 12 верасьня 1988 ракетная апэрацыйная база Слабудка ліквідаваная, управа брыгады пераведзеная ў Заслонава Лепельскага раёну[16].

У 1989 року ў Слабудку з Чэхаславаччыны выведзены 1257-ы асобны пантонна-моставы батальён Цэнтральнае групы войскаў. Расфармаваны ў 1993.

На цяперашні час у Слабудцы застаўся 1199-ы зьмяшаны артылерыйскі полк[17][18].

У 1998 року тэрыторыя вайсковага гарадку №55 «Слабудка» плошчаю 254 га ўлучаная ў склад вёскі[19].

  • 1999 год — 1287 жыхароў
  • 2005 год — 1244 жыхары, 475 двароў[20]
  • 2010 год — 973 жыхары

Аўтамабільныя дарогі Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча і Н562 Каштанаўка — Слабудка[21].

  • Могілкі аўстрыйскіх ды нямецкіх жаўнераў (1915—1918) і помнік з надпісам па-нямецку: «І той, хто сьмерць сустрэў у барацьбе сьвятой, у чужой зямлі сьпіць, як у сваёй роднай». У 1929 року палякі ўсталявалі надмагільлі зь імёнамі ўсіх загінулых; большасьць зь іх зьнішчаная за савецкім часам[5].
  • Магіла ахвяраў фашызму (1941—1944) на месцы найбольш масавага пахаваньня ў лесе. У 1965 року пастаўлены абэліск
  • Братэрская магіла 180 савецкіх жаўнераў (1941—1944)
  • Цяжкі танк ІС-3, знойдзены ў 2003 року на тэрыторыі былога вайсковага палігону. Верагодна, вывезены[22]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл (1920-я). За савецкім часам прыстасаваны пад клюб; зруйнаваны напрыканцы 70-х[4].
  • Царква (1896)[23].
  • Вайсковыя забудовы канца XIX стагодзьдзя: кашары, Міхайлаўскі штаб, вайсковыя збудаваньні. Большасьць будынкаў імпэрскай эпохі былі зруйнаваныя ў 1970-я пад час рэканструкцыі вайсковага гарадку. Плянавалася перадача рэшты інвэстарам дзеля разьвіцьця малога бізнэсу і аграэкатурызму. Тым ня меней, нягледзячы на невялікую адлегласьць ад раённага цэнтру, большасьць будынкаў да прызначанага Камітэтам дзяржкантролю тэрміну 1 студзеня 2010 року так і не знайшла новых гаспадароў[24]. У выніку пачалося зьнішчэньне пабудоваў: частка казармаў была зьнішчаная ў 2010[25] і 2011[26] роках. Цяпер плянуецца падрыў рэшты збудаваньняў.
  1. Алфавитный список улиц по Слобудка (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 251
  3. 1 2 Уладзімер Дадзіёмаў, Сяргей Рабчук. Забытая гісторыя. Частка 1. «Міхайлаўскі штаб» // Раённыя будні. — 20 лістапада 2013. — № 91 (9636). — С. 4.
  4. 1 2 3 4 Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак school1
  5. 1 2 3 4 Уладзімер Дадзіёмаў, Сяргей Рабчук. Забытая гісторыя. Частка 2. «Пружанскі лагер» // Раённыя будні. — 23 лістапада 2013. — № 92 (9637). — С. 15.
  6. Koszary Artyleryjskie, калонія. Radzima.net. Праверана 9 красавіка 2012 г.
  7. 1 2 Аркадьев В. И. Генеологические поиски (рас.). Blogspot. Праверана 10 красавіка 2012 г.
  8. Уладзімер Дадзіёмаў, Сяргей Рабчук. Забытая гісторыя. Частка 2. «Пружанскі лагер» // Раённыя будні. — 27 лістапада 2013. — № 93 (9638). — С. 5.
  9. Уладзімер Дадзіёмаў, Сяргей Рабчук. Забытая гісторыя Слабудкі. Частка 4. Першыя Саветы // Раённыя будні. — 28 сьнежня 2013. — № 101 (9646). — С. 19.
  10. Валерий Непарко. На страже воздушных рубежей // Маяк. — 22 лістапада 2011.
  11. Ружаны «стратегические». Второй этап («сандаловый») (рас.) Всё о Ружанах Праверана 9 красавіка 2012 г.
  12. Часть 9 Ружаны (рас.) Путешествуем по Европе. Сергей и Марина Харины. Праверана 9 красавіка 2012 г.
  13. Дадиомов В.Ю., Рабчук С.З. (16 траўня 2012) Краткий исторический экскурс. Часть 2 (рас.) Краеведение. Слабудзкая сярэдняя школа. Праверана 7 сьнежня 2013 г.
  14. 233 ракетная бригада (рас.) Ракетный комплекс 9К72 Праверана 9 красавіка 2012 г.
  15. 233 ракетная бригада. История организационного строительства части (рас.) Щучин город авиаторов Праверана 9 красавіка 2012 г.
  16. 233 ракетная бригада (рас.) Щучин город авиаторов Праверана 9 красавіка 2012 г.
  17. В белорусской армии проводятся соревнования на лучший артиллерийский дивизион (рас.) Общество. Белорусские новости (16 кастрычніка 2007). Праверана 9 красавіка 2012 г.
  18. Западное оперативное командование (рас.) История ВС Беларуси. Армия Беларуси (14 сакавіка 2011). Праверана 9 красавіка 2012 г.
  19. Решение Брестского областного Совета депутатов от 24.09.1998 N 89 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (рас.). Банк законов (Люты 2010). Праверана 1 лістапада 2011 г.
  20. Слабодка // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 535
  21. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 9 красавіка 2012 г.
  22. Найден танк (рас.) Новости. Вечерний Минск (20 траўня 2003). Праверана 9 красавіка 2012 г.
  23. Ірына Сядова. (6 красавіка 2013) Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская (рас.) Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства. Генеалогический форум ВГД. Праверана 18 ліпеня 2013 г.
  24. Мёртвые городки (рас.). Белорусский партизан (6 ліпеня 2010). Праверана 29 лютага 2012 г.
  25. Сяргей Рабчук. (2010) Кашары. Вёска Слабодка Радзіма майго духу Праверана 9 красавіка 2012 г.
  26. Сяргей Рабчук. (2011) Кашары. Вёска Слабодка Радзіма майго духу Праверана 9 красавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Слабудкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў