Перайсьці да зьместу

Псалтыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сафійскі псалтыр (1337)

«Псалтыр» — кніга, якая зьмяшчае кнігу Псальмаў і нярэдка іншы дастасоўны матэрыял накшталт літургічнага календару і літанію да Ўсіх Сьвятых.

У эпоху сярэднявечча Псалтыр быў адной з галоўных кніг для навучаньня грамаце. Вывучэньне гэтай кнігі лічылася дастатковым для таго, каб быць падрыхтаваным да выкананьня царкоўнай службы, бо той, хто ведаў Псалтыр, успрымаўся тады грамадзтвам як асоба адукаваная, здольная чытаць усялякія іншыя кнігі. Псалтыр у далёкім мінулым служыў ня толькі настольнай кнігай кожнага адукаванага чалавека, але нярэдка быў і яго неразлучным спадарожнікам у часы розных доўгатэрміновых паездак і падарожжаў. Таму невыпадкова, што Францішак Скарына, улічваючы такую вострую практычную патрэбу ў гэтай кнізе, пачаў сваю друкарскую дзейнасьць менавіта з Псалтыра і выдаў яго двойчы: у Празе (1517) і ў Вільні (1522) у складзе так званай «Малой падарожнай кніжкі»[1].

Вядомыя беларускія псалтыры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 127—128.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]