Пераклад Бібліі Сёмухі
Біблія Сёмухі | |
---|---|
Поўная назва: | Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе |
Іншыя назвы: | Пераклад Сёмухі |
Мова: | беларуская |
НЗ выдадзены: | 1995 |
Поўная Біблія апублікаваная: | 2002 |
Аўтар(ы): | Васіль Сёмуха |
Перакладзеная з: | расейскі Сынадальны пераклад |
Мова крыніцы: | расейская |
Выдавец: | World Wide Printing |
Наклад: | 10 000 |
Канон: | праваслаўны |
Вэб-старонка: | http://knihi.com/none/Biblija.html |
Рд. 1:1–3
На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. | |
Ян. 3:16
Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае. | |
Перакла́д Сё́мухі — пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены Васілём Сёмухам і выдадзены ў 2002 року ў Менску тарашкевіцай.
Васіль Сёмуха, які сьпярша пачынаў працу над перакладам біблійнае камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1995 року выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыру.
У 2002 выйшаў пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены пад рэдакцыяй місіянэра Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.
Асновай гэтых выданьняў стаў расейскі Сынадальны пераклад 1840 року. Сёмухаў пераклад вельмі багаты моўна, аднак крытыкуецца за «непрыкрытую вольнасьць у перакладзе цяжкіх месцаў, дыялектнае напісаньне біблейскіх імёнаў, нарэдка да страты іх запаветнай этымалёгіі»[1]; акрамя таго, дасьледніца Ірына Дубянецкая, доктар сакральнае філязофіі, заўважае, што крыніца перакладу — расейская Сынадальная Біблія — мае сама па сабе шмат тэкстуальных памылак[2].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Новы Запавет. Псалтыр / Пераклад В.С. Сёмуха. — Мн.: ВЦ «Бацькаўшчына», 1995. — 489 с. — 5700 ас. — ISBN 985-6026-06-7
- Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1535 с. — 10 000 ас. — ISBN 1-58712-085-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Родаў Г. Я. (14 лістапада 2008) З гісторыі перакладу Бібліі на ўсходнеславянскіх тэрыторыях а. Сяргей Сурыновіч. Livejournal. Праверана 21 ліпеня 2013 г.
- ^ Глеб Лабадзенка. (20 сакавіка 2012) Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве без Бібліі Блог Глеба Лабадзенкі Праверана 21 ліпеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|