Перайсьці да зьместу

Бэрыль (элемэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літ ← Бэрыль → Бор


Be

Mg
Выгляд
сьветла-шэры мэтал

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Бэрыль, Be, 4
Катэгорыя элемэнту Шчолачназямельныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 2, 2, s
Адносная атамная маса 9,012 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [He] 2s2
Электронаў у абалонцы 2, 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 1,84 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 1284 °C
Тэмпэратура кіпеньня 2970 °C
Структура крышталічнай краты hexagonal close-packed
Уласьцівасьці атама
Атамны радыюс (разл.) 122 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-41-7

Бэрыль (па-лацінску: Beryllium) Be — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 4. Сьветла-шэры мэтал.

Найбольшае прамысловае значэньне мае аднайменны мінэрал бэрылю. Галоўныя радовішчы — у ЗША, Бразыліі, Аргенціне, Мэксыцы, ПАР, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Расеі. Упершыню выдзелены ў 1798 годзе Вокленам, якому ўдалося аддзяліць аксыд бэрылю ад аксыду алюміну. Назва пайшла ад назвы найбольш распаўсюджанай руды элемэнту. Атрымліваюць аднаўленьнем фтарыду (ці хлярыду) лужнымі мэталамі, магнам, кальцам, або электралізам расплаўленага хлярыду ці фтарыду. Выкарыстоўваецца ў рэнтгенаўскіх трубках, прапарцыйных лічыльніках. Мэтал і ягоныя злучэньні вельмі атрутныя[1]. Злучэньні — гідрааксыд, карбанат, фасфат, BaBeF4.

Бэрыль мае два нукліда, якія сустракаюцца на Зямлі — стабільны 9Be і 10Be, якога назіраюцца толькі сьляды[2]. Штучна атрыманыя дзесяць ізатопаў з масавымі лікамі ад 5 да 14[3].

Ізатопы[4]
Ізатоп Пэрыяд паўраспаду
5Be ?
6Be ?
7Be 53,12 дзён
8Be ?
9Be стабільны
10Be 1,51×106 год
11Be 13,81 сэкунд
12Be 23,6 мілісэкунд
13Be 2,7×10-21 сэкунд[5]
14Be 4,35 мілісэкунд

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэрыль (элемэнт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Бериллий // Радиохимический словарь элементов. — М.: Атомиздат, 1968. — С. 33.
  2. ^ Елисеев А. А., Третьяков Ю. Д. БЕРИЛЛИЙ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://old.bigenc.ru/chemistry/text/1860218 Дата обращения: 07.03.2023
  3. ^ Hanusa, Timothy P. "beryllium". Encyclopedia Britannica, https://www.britannica.com/science/beryllium. Accessed 7 March 2023.
  4. ^ Nuclide search Z=4 (анг.) WWW Table of Radioactive Isotopes Праверана 7 сакавіка 2023 г.
  5. ^ Ground and isomeric state information for 134Be National Nuclear Data Center. Brookhaven National Laboratory. Праверана 7 сакавіка 2023 г.