Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт | |
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
Лягатып | |
Дэвіз | па-лацінску: Arte et humanitate, labore et scientia |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Мастацтвам і чалавечнасьцю, працай і веданьнем |
Заснаваны | 1930 |
Тып | урадавы |
Рэктар | Сяргей Рубніковіч |
Факультэтаў | 8 |
Колькасьць пэрсаналу | 888 |
Колькасьць студэнтаў | 6513 |
Колькасьць асьпірантаў | 68 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д.Каардынаты: 53°51′41″ пн. ш. 27°29′7″ у. д. / 53.86139° пн. ш. 27.48528° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Беларускі мэдычны інстытут (да сакавіка 1947 г.), Менскі мэдычны інстытут (да 2001 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.bsmu.by |
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт |
Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску ў галіне мэдыцыны, заснаваная ў 1930 годзе на аснове вылучанага са складу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мэдычнага факультэту (створаны адначасна з БДУ ў 1921)[1]. Навучаньне толькі дзённае. Асьпірантура з 1926 году, дактарантура з 1998-га. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю(be), што ўлучае 10 праблемных: 1) біяхімічных мэтадаў дасьледаваньняў, 2) гема- і лімфасорбцыі, 3) дэрматалёгіі(be) ды вэнэралёгіі(en), 4) імунахімічных(be) і радыёізатопных мэтадаў дасьледаваньняў, 5) інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў, 6) калягенозаў, 7) нутрылякарневых інфэкцыяў, 8) псыханэўрахірургіі, 9) псыхічных разладаў насельніцтва Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі, 10) экспэрымэнтальнай мэдыцыны, фармакалёгіі і таксікалёгіі(be). Бібліятэка налічвае звыш мільёну асобнікаў[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2020–2021
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад час пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў БДМУ адбыліся хваляваньні. 26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 зь лячэбнага й 2 з пэдыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэньне грамадзкага парадку»[4].
21 чэрвеня 2021 году рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Паводле рашэньня ЭЗ, Рубніковіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[6].
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсытэт мае 8 факультэтаў, у тым ліку замежных навучэнцаў ды прафарыентацыі й даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 67 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 40 спэцыяльнасьцях.
- Вайскова-мэдычны. Заснаваны 4 жніўня 1995 году. Месьціцца на зав. Асаналіева, д. 5. Выпускае гігіеністаў, тэрапэўтаў, фэльчараў(en), хірургаў ды эпідэміёлягаў. Мае 4 катэдры: 1) вайскова-палявой тэрапіі(en), 2) вайскова-палявой хірургіі, 3) вайсковай эпідэміялёгіі ды вайсковай гігіены, 4) мэдычнага забесьпячэньня войскаў і экстрэмальнай мэдыцыны.
- Лячэбны. Адчынены ў 1921 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе на пр. Дзяржынскага, д. 83. Рыхтуе акушэраў, анэстэзіёлягаў, анколягаў, гастраэнтэролягаў(be), гінэколягаў, кардыёлягаў, пульманолягаў, рэаніматолягаў, тэрапэўтаў, хірургаў і эндакрынолягаў. Мае 20 катэдраў: 1) агульнай хірургіі, 2) анкалёгіі, 3) анэстэзіялёгіі(be) й рэаніматалёгіі(en), 4) апэратыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, 5) грамадзкага здароўя і аховы здароўя, 6) гісталёгіі(be), эмбрыялёгіі ды цыталёгіі(be), 7) клінічнай фармакалёгіі, 8) мэдычнага рэабілітаваньня(en) й фізіятэрапіі(en), 9-11) нутраных хваробаў, 12) паліклінічнай тэрапіі, 13) прапэдэўтыкі(en) нутраных хваробаў, 14) псыхіятрыі з мэдычнай псыхалёгіяй, 15) траўматалёгіі й артапэдыі(be), 16) уралёгіі, 17) філязофіі й паліталёгіі, 18-19) хірургічных хваробаў, 20) эндакрыналёгіі(be).
- Мэдыка-прафіляктычны (да 1991 г. — санітарна-гігіенічны). Заснаваны ў 1964 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае бактэрыёлягаў(be), валеолягаў, вірусолягаў, гігіеністаў і эпідэміёлягаў. Мае 9 катэдраў: 1) агульнай гігіены, 2) гігіены працы, 3) гігіены дзяцей і падлеткаў, 4) інфэкцыйных хваробаў, 5) мікрабіялёгіі, вірусалёгіі(be) ды імуналёгіі, 6) радыяцыйнай мэдыцыны й экалёгіі, 7) скураных і вэнэрычных хваробаў, 8) фтызіяпульманалёгіі, 9) эпідэміялёгіі.
- Пэдыятрычны. Адчынены ў 1964 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе дзіцячых акулістаў, алерголягаў(be), анэстэзіёлягаў, імунолягаў, нэўрапатолягаў(en), рэаніматолягаў, хірургаў і эндакрынолягаў, падлеткавых анкагематолягаў, гінэколягаў і кардыярэўматолягаў(en) ды пэдыятраў. Мае 13 катэдраў: 1) акушэрства і гінэкалёгіі, 2) вочных хваробаў, 3) дзіцячай хірургіі, 4) дзіцячых інфэкцыйных хваробаў, 5-6) дзіцячых хваробаў, 7) нармальнай анатоміі, 8) нармальнай фізыялёгіі, 9) нэрвовых і нэўрахірургічных хваробаў, 10) паталягічнай анатоміі, 11) прапэдэўтыкі дзіцячых хваробаў, 12) судовай мэдыцыны(en), 13) фізычнага выхаваньня(en) й спорту.
- Стаматалягічны. Заснаваны ў 1960 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае артадонтаў, дзіцячых стаматолягаў, зубных артапэдаў, тэрапэўтаў і хірургаў, сківічна-тваравых хірургаў. Мае 14 катэдраў: 1) агульнай стаматалёгіі, 2) артадантыі(en), 3) артапэдычнай(be) стаматалёгіі, 4) марфалёгіі(en) чалавека, 5) паталягічнай фізыялёгіі, 6) прамянёвай дыягностыкі й прамянёвай тэрапіі(en), 7) сківічна-тваравай хірургіі, 8) стаматалёгіі дзіцячага ўзросту, 9-11) тэрапэўтычнай стаматалёгіі, 12) фармакалёгіі, 13) хваробаў вуха, горла(en) й носа, 14) хірургічнай стаматалёгіі.
- Фармакалягічны. Адчынены 1 верасьня 2011 году. Знаходзіцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе лекаведаў(en). Мае 3 катэдры: 1) арганізацыі фармацыі, 2) замежных моваў, 3) мэдычнай і біялягічнай фізыкі.
Факультэт | Год заснаваньня | Разьмяшчэньне | Спэцыяльнасьцяў | Катэдраў |
---|---|---|---|---|
Вайскова-мэдычны | 1995 | зав. Асаналіева, д. 5 | 5 | 4 |
Лячэбны | 1921 | Галоўны корпус | 11 | 20 |
Мэдыка-прафіляктычны | 1964 | Галоўны корпус | 5 | 9 |
Пэдыятрычны | 1964 | Галоўны корпус | 12 | 13 |
Стаматалягічны | 1960 | Галоўны корпус | 6 | 14 |
Фармацэўтычны | 2011 | Галоўны корпус | 1 | 3 |
Рэктары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Кроль (1930—1932)
- Міхаіл Багдановіч (1932—1934)
- Кандрат Манахаў (1934—1937)
- Файвэль Шульц (1937—1941)
- Захар Магілёўчык (1941—1953)
- Іван Стальмашонак (1953—1961)
- Аляксандар Ключароў (1961—1986)
- Аляксей Кубарко (1986—1997)
- Павал Беспальчук (1997—2009)
- Анатоль Сікорскі (з 2009-га)
- Сяргей Рубніковіч (з 2020)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (Менск) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі Праверана 25 лютага 2013 г.
- ^ Сяргей Дзянісаў Мінскі медыцынскі інстытут // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2000. — Т. 10. — С. 445. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
- ^ Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- ^ Па ўсёй краіне звальняюць страйкоўцаў і адлічваюць студэнтаў (бел.). Новы час (2020-10-28). Праверана 2020-10-28 г.
- ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). Белсат. Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
- ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021