Нэрва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нэрвы на выяве вылучаныя жоўтым колерам.

Нэрва (па-лацінску: nervus) — складовая частка нэрвовай сыстэмы чалавека, хрыбетных і большасьці бясхрыбтовых жывёлаў, адыходзіць ад галаўнога мозгу або млеча і зьяўляецца складовай часткай разгалінаванай сыстэмы, якая кіруе дзейнасьцю арганізма. Нэрва, як правіла, ёсьць пакрытай абалонкай структура, якая складаецца з пучка нэрвовых валокнаў (галоўным чынам, прадстаўленых аксонамі нэўронаў) і падтрымлівае іх нэўрагліі. Нэрва забясьпечвае агульны шлях для электрахімічных нэрвовых імпульсаў, якія перадаюцца па кожным з аксонаў у пэрыфэрычныя ворганы. Уздоўж нэрвовага валакну фізыялягічныя сыгналы перадаюцца шляхам зьмены электрычнага патэнцыялу праз вузавую мэмбрану.

Пэрыфэрычная нэрва складаецца зь некалькіх пучкоў аксонаў, пакрытых абалонкамі з Шванаўскіх вузаў, а таксама некалькімі злучальна-тканымі абалонкамі: энданэўрый пакрывае кожны міелінізаваны аксон, некалькі такіх аксонаў аб’ядноўваюцца ў пучкі, пакрытыя пэрынэврыем. Некалькі пучкоў, разам з крывяноснымі судзінамі й тлушчавымі ўключэньнямі, пакрытыя агульнай абалонкай, эпінэўрыем, і складаюць нэрву.

Буйныя нэрвы называюцца нэрвовымі стваламі. Далей ад мозгу нэрвы разгаліноўваюцца, у ворганах і тканінках у рэшце рэшт распадаюцца на асобныя валокны, ускрайнія кропкі якіх ёсьць нэрвовымі канчаткамі.

Хваробы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нэрвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў