Перайсьці да зьместу

Праспэкт Дзяржынскага (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Праспэкт Дзяржынскага (лацінка: Praspekt Dziaržynskaha) — праспэкт у Маскоўскім раёне Менску, найменаваны ў гонар Фэлікса Дзяржынскага, партыйнага дзеяча СССР. Праспэкт доўжыцца 7,8 кілямэтраў, ідзе ад плошчы Францішка Багушэвіча ўздоўж паўднёвага захаду горада і скончваецца на МКАД. Да 1977 году быў найменаваны вуліцай савецкіх памежнікаў. На праспэкце зьмяшчаецца будынак суда Маскоўскага раёна, адміністрацыі Маскоўскага раёна і амбасады Чылі ў Беларусі.

У сярэдзіне 1970 гадоў было вырашана пабудаваць вуліцу-дублёр Ленінскага праспэкту для выезду ў берасьцейскім кірунку. Прыкладна ў гэты час пашырылі вуліцу Нямігу і падоўжылі яе да цяперашняй плошчы Францішка Багушэвіча — зь гэтага месца мала пачынацца новая магістральная вуліца на паўднёвы захад. У 1977 годзе вуліцу савецкіх памежнікаў перайменавалі ў праспэкт Дзяржынскага. У шматлікіх крыніцах указана, што перайменаваньне адбылося ў 1979-м, аднак на справе ў гэтым годзе скончыўся першы этап рэканструкцыі праспэкту, а новае імя магістраль атрымала да 100-годдзя нараджэньня Ф. Э. Дзяржынскага — у 1977-м.[1]

Прыкладна ў 1984 была пабудавана транспартная разьвязка з праспэктам Жукава.

З 2009[2] па 2014 годы праводзілася рэканструкцыя праспекту, праезная частка была пашырана да 8 палосаў, адкрыты дзьве транспартныя разьвязкі, пабудавана 8 падземных пешых пераходаў, выраблены шырокія тратуары[3], адчынена 5 станцый мэтро.

Грамадзкі транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па праспэкце Дзяржынскага па ўсёй яго даўжыне праклядзена вялікая колькасьць аўтубосных і тралейбусных маршрутаў. Маюцца пяць станцый мэтро — Малінаўка, Пятроўшчына, Міхалова, Грушаўка, Плошча Францішка Багушэвіча — на скрыжаваньні з вуліцамі Ясеніна, Голубева, Гурскага, Шчорса і Клары Цэткін.

На праспэкце Дзяржынскага знаходзіцца адзіная ў Беларусі трохроўневая транспартная разьвязка.