Зубы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Набор зубоў чалавека

Зубы або зуб'е — утварэньні, якія складаюцца ў асноўным зь цьвёрдых тканінак, прызначаныя для першаснай мэханічнай апрацоўкі ежы. У жывёлаў таксама выкарыстоўваецца ў якасьці зброі для абароны й нападу або пагрозы (ашчэр).

У чалавека таксама ўдзельнічае ва ўтварэньні гукаў пры размове, а таксама зьяўляюцца важнай часткай шырокай усьмешкі.

Будова й склад чалавечага зуба

Усярэдзіне зуба знаходзіцца злучальная тканка, пранізаная нэрвамі й крывяноснымі сасудамі (пульпа). Адрозьніваюць малочнае й пастаяннае зуб'е, зь іх 8 секачоў, 4 іклы, 8 перадкутніх і 8—12 кутніх зуб'яў. У дзяцей малочнае зуб'е пачынае праразацца ва ўзросьце ад 3 месяцаў. У пэрыяд ад 6 да 12 гадоў малочнае зуб'е паступова замяняюцца сталымі. Малочных зуб'яў усяго 20: 8 секачоў, 4 іклы й 8 кутніх.

У рэдкіх выпадках назіраюцца дадатковае, звышкамплектнае зуб'е (як малочнае, так і сталае).

Функцыі зуб'яў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па асноўнае функцыі зуб'е падзяляцца на 4 тыпы:

  • Секачы — пярэдняе зуб'е, якое праразаецца першым ў немаўлятаў, служыць для захопліваньня й разразаньня ежы.
  • Іклы — конусападобнае зуб'е, якое служыць для разьдзіраньня й утрыманьня ежы.
  • Перадкутняе (перадкарэннае ці малое карэннае зуб'е).
  • Кутняе (карэннае зуб'е) — задняе зуб'е, якое служыць для расьціраньня ежы, мае тры вяршка на верхняе сківіцы й два — на ніжняе. «Позьні зуб» — восьмы зуб у шэрагу. Другая назва — трэці кутні зуб. Звычайна праразаецца ва ўзросце 14-25 гадоў (часам пазней, радзей раней, часам не праразаюцца)[1].

Захворваньні зуб'яў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зубысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Папка ці тэчка. Кутні зуб - гэта каторы?