Перайсьці да зьместу

Сяргей Рубніковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Рубніковіч
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1974(1974-06-18) (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак стаматоляг
Месца працы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d] (2012)

Сяргей Пятровіч Рубніковіч (нар. 1974, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі лекар. Доктар мэдычных навук (2012), прафэсар (2015).

У 1996 годзе скончыў стаматалягічны факультэт Менскага мэдычнага інстытуту. У 1998 годзе скончыў клінічную ардынатуру па артапэдычнае стаматалёгіі на катэдры артапэдычнае стаматалёгіі Беларускае мэдычнае акадэміі пасьлядыпломнае адукацыі. З 1998 году працаваў асыстэнтам, а затым з 2004 году дацэнтам катэдры артапэдычнае стаматалёгіі БДМУ. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Выбар куксавай штыфтавай укладкі й штыфтавых зубоў з улікам захаванасьці сьценак каналаў каранёў (экспэрымэнтальна-клінічнае дасьледаваньне)», а ў 2011 годзе доктарскую дысэртацыю на тэму: «Лазэрна-аптычная дыягностыка хваробаў пэрыядонту й абгрунтаваньне мэтадаў іхняга лячэньня (экспэрымэнтальна-клінічнае дасьледаваньне)». З красавіка 2013 году загадчык катэдры артапэдычнае стаматалёгіі й артадантыі з курсам дзіцячае стаматалёгіі Беларускае мэдычнае акадэміі пасьлядыпломнае адукацыі.

21 верасьня 2020 году прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту[1].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком навуковай школы па стаматалёгіі з выкарыстаньнем клетачных і лічбавых тэхналёгіяў. Аўтар больш як 450 навуковых працаў, у тым ліку 7 манаграфіяў, 35 кніжных выданьняў, 300 артыкулаў у беларускіх і замежных выданьнях, 20 патэнтаў на вынаходзтвы, 19 інструкцыяў па прымяненьні, зацьверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мае звыш 250 актаў укараненьняў у практычную ахову здароўя й навучальны працэс.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2021 году Рубніковіч быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу(be), Рубніковіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[3]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 году Рубніковіч трапіў і ў санкцыйны сьпіс Швайцарыі[4][5]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6].

  1. ^ Кадравы дзень у Прэзідэнта: новы дзяржаўны санітарны ўрач, рэктары ВНУ і кіраўніцтва Мінфіна
  2. ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). БелсатПраверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  3. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(en), 21.06.2021
  4. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  5. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  6. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]