Перайсьці да зьместу

Пасака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лімфа»)
Пасачная або Лімфатычная сыстэма чалавека

Па́сака[1][2][3] (лац. lympha — вільгаць, чыстая вада, трасьліт. лімфа) — разнавіднасьць злучальнай тканкі.

Функцыі пасакі — вяртаньне бялкоў, вады, соляў, таксінаў і мэтабалітаў з тканак у кроў. У арганізьме чалавека зьмяшчаецца 1—2 літры пасакі. Лімфатычная сыстэма ўдзельнічае ў стварэньні імунітэту, у абароне ад хваробатворных мікробаў. Па пасачных судзінах пры абязводжваньні і агульным зьніжэньні ахоўных сіл імунітэту магчыма распаўсюджваньне паразытаў: найпрасьцейшых, бактэрыяў, вірусаў, грыбкоў і інш., што называюць лімфагенным шляхам распаўсюджваньня інфэкцыі, інвазіі або мэтастазаваньня.