Анатомія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анатамічная будова галавы чалавека, выгляд збоку

Анато́мія — зборная група разьдзелаў біялёгіі, вывучаючых структуру арганізмаў ці іх частак на ўзроўні вышэй за вузавы. Для філягенэтычна блізкіх відаў арганізмаў прадэманстравана падабенства на ўзроўні анатамічнай пабудовы. Анатомія як навука вывучае ня толькі зьнешнюю будову арганізма ў цэлым, але і нутраную форму і структуру органаў, якія ўваходзяць у ягоны склад. Сучасная анатомія з дапамогай мікраскапіі зрэзаў анатамічных прэпаратаў ўдолела рассунуць гарызонты пазнаньня і вылучыць яшчэ адзін аспэкт марфалягічнай навукі — мікраскапічную анатомію. Мікраскапічная анатомія зьяўляецца часткай анатоміі, якая вывучае структуры на мікраскапічным узроўні, уключаючы ў сабе гісталёгію (дасьледаваньне тканкаў) і цыталёгію (вывучэньне вузаў).

Анатомія непарыўна зьвязана з разьвіцьцём біялёгіі, эмбрыялёгіі, параўнальнай анатоміі, эвалюцыйнай біялёгіі і філягеніі[1], паколькі яны зьяўляюцца навукамі з дапамогай якіх анатомія акамулюе новыя веды. Анатомія і фізыялёгія, то бок дасьледаваньне структуры і функцыі арганізмаў і іхных частак, натуральна разам ствараюць пару сумежных дысцыплінаў. Анатомія чалавека зьяўляецца адной з асноўных фундамэнтальных навук, на якую абапіраецца практычная мэдыцына[2].

Гісторыя анатоміі характарызуецца сталым разьвіцьцём ў разуменьні функцыяў органаў і структураў арганізма чалавека. Ейныя мэтады таксама значна палепшыліся, прасунуўшыся ад разгляду жывёлаў праз выкрыцьцё чалавечых мярцвякоў да мэтадаў XX стагодзьдзя, уключаючы выкарыстаньне рэнтгенаграфіі, ультрагуку і магнітна-рэзанансавай тамаграфіі.

Найболей вядомыя галіны анатоміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • анатомія расьлін — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэньне тканкавых комплексаў у расьлін;
  • анатомія жывёл — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэньне тканкавых комплексаў у жывёлаў;
  • анатомія чалавека — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэньне тканкавых комплексаў у чалавека. Гэтая галіна навукі мае значэньне як для біялёгіі, гэтак і для мэдыцыны. Акрамя таго, веданьне анатоміі неабходна ў выяўленчым мастацтве дзеля правільнай перадачы прапорцыяў, поз, жэстаў і мімікі чалавека.

Крынціы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Henry Gray. «Anatomy of the Human Body». 20th edition. 1918
  2. ^ Arráez-Aybar et al. (2010). «Relevance of human anatomy in daily clinical practice». Annals of Anatomy-Anatomischer Anzeiger, 192(6), 341–348.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Анатоміясховішча мультымэдыйных матэрыялаў