Нос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нос чалавека

Нос — частка твару ў чалавека альбо пысы ў жывёлаў, якая ўдзельнічае ў дыханьні, нюху, здабычы корму і стасункаў. За носам месьціцца нюхальная сьлізьневая абалонка й пазухі. За носавай паражнінай, паветра праходзіць праз глотку, а затым і ў астатнія органы дыхальнай сыстэмы. У людзей, нос разьмешчаны ў цэнтры на твары, але ў большасьці іншых сысуноў, ён знаходзіцца на верхнім кончыку пысы. У птушак нос сумешчаны зь дзюбай, на верхняй паверхні якой знаходзяцца ноздры. Унутры нос складаецца з скручаных калідораў з рэцэптарамі. Форма носу шмат у чым паказвае абрысы й прыгажосць твараў людзей.

Будова носа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бачная частка носа, званая вонкавым носам, складаецца з кораня, сьпінкі, верхавіны й крылаў. Аснову вонкавага носа складаюць носавыя косткі — лобнай адростак верхняй сківіцы, латэральны храсток і вялікі крылападобны храсток носу, пакрытыя цягліцамі, якія прызначаны для сьцісканьня насавых адтулінаў і адцягваньня дадолу крылаў носу. Нягледзячы на тое, што вонкавы нос й пакрыты такой жа скурай, як і твар, з-за багацьця сальных залозаў скурны полаг у гэтым месцы тоўсты й маларухомы.

Перш чым апынуцца ў носавай паражніне, паветра спачатку трапляе ў ейнае напярэдадні. Носавая перагародка, створаная вэртыкальнай пласьцінкай рашэцістай косткі, сашнікам і храстком, падзяляе носавую паражніну на дзьве часткі. Нягледзячы на тое, што вонкава нос і выглядае сымэтрычна, у многіх людзей носавая перагародка скрыўлена. Гэтае нязначнае адхіленьне прынята лічыць нормай, хоць яно і ўяўляе сабой асымэтрыю чэрапа.

У паўзуноў носавая камера звычайна большая, хааны разьмяшчаюцца значна далей у верняй частцы ротавай поласьці. У кракадзілаў выключна доўгая камера, якая дапамагае жывёле дыхаць, часткова апускаючыся ў воду. Носавая камера паўзуноў падзяляецца на тры часткі: пярэдні вэстыбюль, галоўная нюхальная камера й задняя насаглотка. Нюхальная камера выкладзеная адмысловым эпітэліем на ейнай верхняй паверхні й мае шэраг носавых чарапашынаў для павелічэньня сэнсарнай вобласьці. Вомэр добра разьвіты ў яшчарак і зьмеяў, у якіх ён больш не злучаецца з носавай паражнінай, адкрываючыся непасрэдна ў верняй частцы ротавай поласьці. Ён меншы ў чарапахаў, у якіх ён захоўвае сваю першапачатковую носавую сувязь, і адсутнічае ў дарослых кракадзілаў[1].

Птушкі маюць нос падобны на нос паўзуноў, прычым ноздры разьмяшчаюцца ў верхняй задняй частцы дзюбы. Паколькі ў іх звычайна дрэнны нюх, нюхальная камера малая, хоць яна ўтрымлівае тры носавыя чарапашыны, якія часам маюць складаную структуру, падобную да структуры ў сысуноў. У многіх птушак, як то ў галубовых, ноздры пакрытыя рагавым ахоўным шчытом. Вомэр птушак альбо недаразьвіты, альбо зусім адсутнічае, у залежнасьці ад віду[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Romer, Alfred Sherwood; Parsons, Thomas S. (1977). «The Vertebrate Body». Philadelphia, PA: Holt-Saunders International. — С. 453—458. — ISBN 0-03-910284-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Носсховішча мультымэдыйных матэрыялаў