Перайсьці да зьместу

Белавежа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белавежа
польск. Białowieża
Царква Сьвятога Мікалая Цудатворцы ў Белавежы
Царква Сьвятога Мікалая Цудатворцы ў Белавежы
Герб Белавежы
Першыя згадкі: 1639
Мясцовая назва: Bałavieš, Biełaviež
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Белавежа
Плошча: 203 км²
Вышыня: 163 м н. у. м.
Насельніцтва (2002)
колькасьць: 2670 чал.
шчыльнасьць: 13,15 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-230
TERYT: 0023076
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′14″ пн. ш. 23°51′9″ у. д. / 52.70389° пн. ш. 23.8525° у. д. / 52.70389; 23.8525Каардынаты: 52°42′14″ пн. ш. 23°51′9″ у. д. / 52.70389° пн. ш. 23.8525° у. д. / 52.70389; 23.8525
Белавежа на мапе Польшчы
Белавежа
Белавежа
Белавежа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bialowieza.pl

Белаве́жа (па-польску: Białowieża) — вялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца за 21 км на ўсход ад Гайнаўкі і за 66 км на паўднёвы ўсход ад Беластоку. Сядзіба гміны Белавежа.

У 1975—1998 роках уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.

Сьляды дзейнасьці чалавека на тэрыторыі сучаснае гміны Белавежа сьведчаць, што паселішча існавала тут у раньнім каменным веку. Найстарэйшыя сьляды дзейнасьці чалавека датаваныя нэалітам, прыкладна 5 тысячаў гадоў таму. У 1827 ва ўрочышчы Старая Белавежа было адкрытае масавае пахаваньне, а да 1976 року на тэрыторыі Белавескага нацыянальнага парку налічана 30 месцазнаходжаньняў курганоў.

У XIII стагодзьдзі ваколіцы Белавежы былі прыгранічнай тэрыторыяй Мазавецкага, Галіцка-Валынскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага і яцьвяскіх плямёнаў.

У часы Рэчы Паспалітай абодвух народаў абшар уваходзіў у склад Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Першыя згадкі пра паселішча ў Белавежы датаваныя 1639 рокам, калі тут існаваў фальварак і двор караля Уладзіслава IV Вазы. Наступны двор паўстаў у часы панаваньня Аўгуста III Саса. У 1775 року вёска налічвала 20 двароў.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 року Белавежа адышла да Расеі. Падчас Лістападаўскага паўстаньня 1831 року ўся лясная варта далучылася да паўстанцаў, а ў 1863 року тут адбываліся сутычкі аддзелаў Рамана Рагінскага, Ануфрыя Духінскага і Валерыя Ўрублеўскага з расейскімі войскамі.

У 1915—1918 року Белавежа знаходзілася пад акупацыяй Другога райху, а ў 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі.

У 1921—1939 гадах Белавежа ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі. Хоць паводле афіцыйных польскіх зьвестак, большасьць жыхароў Белавежы былі палякамі (50—60%), але ў мястэчку ўсё ж афіцыйна адзначаўся вялікі працэнт беларусаў (30—35%), у меншасьці жылі таксама жыды ды іншыя нацыянальнасьці (10—15%).

Установа лясной адукацыі «Ягелонскае»

1 верасьня 1939 Белавежу бамбавалі лётчыкі Люфтвафэ, была пашкоджаная царква. Пасьля заняцьця Белавежы 3-й танкавай дывізіяй Трэцяга райху яна была перададзеная Саветам, якія заняліся высяленьнем мясцовага насельніцтва ў Сібір. У часе нямецка-савецкай вайны 322-і батальён нямецкай паліцыі праводзіў у ваколіцах забойствы мясцовага насельніцтва. У 1943 року тут дзейнічала партызанскія брыгады, аддзелы Арміі Краёвай а ў 1944—1945 у раёне Белавескай пушчы дзейнічаў аддзел маёра Зыгмунта Шандаляжа «Лупашкі».

25 ліпеня 1944 Ёсіп Сталін з дэлегатамі ПКНВ (Эдвард Асубка-Мараўскі, Андрэй Вітас) у Маскве падзялілі Белавескую пушчу паміж ПНР і БССР. Белавежа адышла Польшчы. 23 кастрычніка 1946 году аддзел рэпатрыяцыі Бельскага павету склаў справаздачу, у якой паведаміў пра зварот мясцовага органа ўлады (народнай рады) ў Белавежы да Сталіна з просьбай вярнуць вёску ў склад Савецкага Саюзу[1]. У лютым 1949 году стараста Бельскага павету згадаў у прыватным данясеньні, што сярод 3179 жыхароў Белавежы было 64,4 % (2048) беларусаў, 35,3 % (1123) палякаў і 0,3 % (8) расейцаў[2].

У Белавежы знаходзіцца сядзіба Белавескага нацыянальнага парку, Белавеская геабатанічная станцыя (польск. Białowieska Stacja Geobotaniczna) Варшаўскага ўнівэрсытэту, Інстытут біялёгіі сысуноў Польскай Акадэміі навук[3] і Эўрапейскі цэнтар натуральных лясоў Інстытуту паляўнічага лясьніцтва.

Ваяводзкая дарога 689 ад Бельску.

З 2005 у вёсцы Грудкі за 4 км ад Белавежы дзейнічае пешаходна-роварны польска-беларускі памежны пераход.

Белавежа прыцягальная для турыстаў дзякуючы нацыянальнаму парку Белавеская пушча, уключанаму ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO.

Палацава-паркавы ансамбль XIX стагодзьдзя.

Дзейнічаюць аграсядзібы.

  1. ^ Томас Бон, Аляксандар Далгоўскі, Маркус Кшоска. 6.1 Маргіналізацыя і дынамічная мадэрнізацыя ў памежным рэгіёне // Зубрыны неруш і сусьветная спадчына / перакл. зь ням. Жанна Некрашэвіч-Кароткая. — Менск: Галіяфы, 2021. — С. 188. — 404 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7209-88-0
  2. ^ а б Томас Бон, Аляксандар Далгоўскі, Маркус Кшоска. 6.1 Маргіналізацыя і дынамічная мадэрнізацыя ў памежным рэгіёне // Зубрыны неруш і сусьветная спадчына / перакл. зь ням. Жанна Некрашэвіч-Кароткая. — Менск: Галіяфы, 2021. — С. 192. — 404 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7209-88-0
  3. ^ Афіцыйны сайт цэнтра дасьледаваньня млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]