Буды (Гайнаўскі павет)
| Буды польск. | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Белавежа |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°43′50″ пн. ш. 23°43′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 79 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-230 |
| Нумарны знак | BHA |
| Буды на мапе Польшчы Буды | |
Бу́ды (па-польску: Budy, на мясцовай беларускай гаворцы: Бу́ды, Пе́ршы Бу́ды) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Белавежа.
Вёска знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.

Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці палякі-каталікі (парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы[2]). Невялікая частка жыхароў этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Мікалая ў Белавежы[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Буды былі заснаваныя паміж 1765 і 1780 г., калі праводзіласа рэформа адміністрацыі Белавескай пушчы падскарбім надворным літоўскім Антонім Тызэнгаўзам. Вядома, што ў навакольлі сёньняшніх Будаў раней існавалі лясныя часовыя пасяленьні г.зв. буднікаў (ад шалашаў — будкаў, у якіх пражывалі), якія перараблялі дрэва ў вугель, дзёгаць і калійныя солі (паташ). Першымі жыхарамі былі сем’і Шумарскіх, Камарэўскіх, Савіцкіх і Валадкевічаў, якія прыбылі на гэтыя землі спад мазавецкага Плоцку[4]. У час Першай сусьветнай вайны жыхары пакінулі вёску і ўцяклі ад нямецкіх войскаў у Расею, пачалі вяртацца на месца ўжо ў 1918 годзе. Вёска была спаленая казакамі яшчэ ў 1915 годзе[5]. У міжваенны пэрыяд Буды прыналежалі да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 208 жыхароў (192 каталікі і 16 праваслаўных; палякамі было запісаых 194 жыхары, беларусамі 14)[6]. 25 ліпеня 1941 г. Буды былі спаленыя нямецкімі войскамі, а насельніцтва выгнанае. Жыхары вярнуліся на сваё меса ўжо ў 1944 годзе і пачаўся працэс адбудовы вёскі[5]. У пасьлявенных гадах пачаўся заняпад Будаў, так як малыдыя людзі выяжджалі на месца жыхарства ў гарады. У сёньняшні дзень Тэраміскі становяцца болей турыстычным пасёлкам.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
- ↑ Parafia św. Jana Chrzciciela w Narewce (пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.
- ↑ Праваслаўная парафія св. Мікалая ў Белавежы Праверана 19 траўня 2015 г.
- ↑ Historia Bud (пол.) Sioło Budy Праверана 19 траўня 2015 г.
- 1 2 Budy (wieś) (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 19 траўня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 7 (пол.) Праверана 19 траўня 2015 г.
| ||||||||||||||||