Перайсьці да зьместу

Анагайм Дакс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анагайм Дакс
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Анагайм, Каліфорнія
Заснаваны 1993
Стадыён Honda Center
Колеры чорны, залаты, аранжавы і белы
                   
Гісторыя Майці Дакс оф Анагайм
1993—2006
Анагайм Дакс
2006 — цяпер
Афіцыйны сайт ducks.nhl.com (анг.)

Анагайм Дакс (па-ангельску: Anaheim Ducks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Анагайм, штат Каліфорнія, ЗША. Спаборнічае ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі, а свае хатнія матчы ладзіць у Хонда-Сэнтэр. Клюб быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Першапачатковая назва «Майці Дакс оф Анагайм» адсылала да фільму 1992 году «Магутныя качкі». У 2005 годзе Дыснэй прадала франшызу Гэнры і Сьюзэн Самуэлі, якія разам з генэральным дырэктарам Браянам Бэркам скарацілі назву каманды да «Анагайм Дакс» з сэзону 2006—2007 гадоў. Адразу пасьля гэтага анагаймцы здабылі Кубак Стэнлі

Клюб «Майці Дакс оф Анагайм» быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Франшыза была атрыманая ад НХЛ у сьнежні 1992 году, у той жа час як Маямі атрымаў права на будаваньне ўласнай камандай, якой стала «Флорыда Пантэрз». Палова ад ўступнага ўнёску, які агулам складаў 50 мільёнаў даляраў, была сплачаная Дыснэем беспасярэдне «Лос-Анджэлес Кінгс», каб падзяліць між сабой мэдыйны рынак у Лос-Анджэлесе[1]. 1 сакавіка 1993 году была пабудаваная новая Анагайм-Арэна, якая наўпрост паўстала недалёка ад Дыснэйлэнду. Назва каманды была натхнёная фільмам Дыснэю 1992 году «Магутныя качкі», які распавядаў пра барацьбу моладзевай хакейнай камандай, якая пры дапамозе новага трэнэра стала чэмпіёнамі[2].

Колішні кіраўнік арэны ў Філадэлфіі Тоні Таварэс быў абраны першым прэзыдэнтам каманды[2], а Джэк Фэрэйра, якія раней дапамог стварыць «Сан-Хасэ Шаркс» быў празначаны генэральным дырэктарам «Майці Дакс»[3]. Галоўным трэнэрам жа стаў Рон Ўілсан[4]. Як і раней, наваствораныя клюбы правялі драфт пашырэньня ў 1993 годзе, каб набыць хакеістаў у свой склад. У першую чаргу каманда ўмацавала абарончыя пазыцыі, склаўшы дамовы з брамнікамі Гі Эбэрам і Гленам Гілі. Наступнымі на драфце былі абраны Аляксей Касатонаў і Стывэн Кінг[5]. Таксама анагаймцы выбарлі Пола Карыю, які пачаў гуляць толькі ў 1994 годзе, але на цягам многіх гадоў быў галоўнай зоркай клюбу[6]. У выніку клюб меў самую нізкую заработную плату ў НХЛ, якая агулам складала толькі 7,9 млн даляраў[7].

Ачолены капітанам Троем Лоўні, «Анагайм» фінішаваў дзявятым у сваёй канфэрэнцыі, ня трапіўшы ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Тым ня менш, у 27 з 41 хатняй гульне ўсе квіткі на матч былі выкупленыя. Пры гэтым зь іх аншляг быў на апошніх 25 матчаў на хатняй арэне. Каманда, такім чынам, хутка набыла папулярнасьць. У наступным скарочаным сэзоне 1994—1995 гадоў за каманду дэбютаваў Пол Карыя, які зьявіўся на коўзанкі ў 47 з 48 матчаў дружыны, зарабіўшы 39 (18+21) пунктаў.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
1 Сьцяг Чэхіі Лукаш Достал 22.06.2000 30 Сьцяг Швэцыі Оскар Данск 28.02.1994
31 Сьцяг Швэцыі Кале Клянг 20.05.2002 36 Сьцяг ЗША Джон Гібсан 14.07.1993
78 Сьцяг Чэхіі Томаш Суханэк 30.04.2003
Абаронцы
2 Сьцяг ЗША Джэксан Лакомб 09.01.2001 4 Сьцяг ЗША Кэм Фаўлер 05.12.1991
5 Сьцяг Фінляндыі Урха Вааканайнэн 01.01.1999 6 Сьцяг ЗША Браян Д’юмалін 06.09.1991
7 Сьцяг Чэхіі Радка Гудас 05.06.1990 34 Сьцяг Расеі Павал Мінцюкоў 25.11.2003
51 Сьцяг Канады Олен Зэлўэгер 10.09.2003 67 Сьцяг Канады Трыстан Люно 12.01.2004
Нападнікі
11 Сьцяг ЗША Трэвар Зэграс 20.03.2001 13 Сьцяг Канады Робі Фабры 22.01.1996
16 Сьцяг Канады Раян Строўм 11.07.1993 17 Сьцяг Канады Аляксандар Кіларн 14.09.1989
19 Сьцяг ЗША Трой Тэры 10.09.1997 20 Сьцяг Канады Брэт Лісан 30.04.1999
21 Сьцяг Швэцыі Ісак Люндэстрэм 06.11.1999 23 Сьцяг Канады Мэйсан Мактэвіш 30.01.2003
26 Сьцяг Канады Брок Макгін 02.02.1994 38 Сьцяг ЗША Джэнсэн Гаркінз 23.05.1997
41 Сьцяг Канады Натан Гашэ 06.11.2003 44 Сьцяг Канады Рос Джонстан 18.02.1994
45 Сьцяг Канады Бэкет Сэнэке 28.01.2006 61 Сьцяг ЗША Катэр Гат’е 19.01.2004
62 Сьцяг ЗША Мікіта Несьцярэнка 10.09.2001 64 Сьцяг ЗША Сэм Каланджэла 26.12.2001
77 Сьцяг ЗША Фрэнк Ватрана 14.03.1994 91 Сьцяг Швэцыі Лео Карлсан 26.12.2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз