Перайсьці да зьместу

Nokia 6630

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nokia 6630
Nokia 6630
Выява лягатыпу
Гандлёвая марка Нокія
Вытворца Nokia
Дыяпазоны частасьцяў WCDMA, GSM 900, GSM 1800, GSM 1900
Папярэднік Nokia 6600
Наступнік Nokia 6680
Тып корпусу манаблёк
Маса 127 г
Памеры 110x60x21 мм
Апэрацыйная сыстэма Symbian[d]
Вонкавая памяць MultiMediaCard[d]
Пярэдняя камэра 1280x960 (1.23 млн. пікс.), лічбавы Zoom 6x
Інтэрфэйсы USB, Bluetooth

Nokia 6630смартфон фірмы Nokia, пабудаваны на аснове Series 60 Second Edition, які падтрымлівае сеткі трэцяга пакаленьня (3G). Nokia 6630 працуе пад кіраваньнем апэрацыйнай сыстэмы Symbian 8.0a, што забясьпечвае шырокія магчымасьці для ўладальніка. У дадзенай мадэлі рэалізаваная «гарачая замена» карт памяці, фармат карт — RS-MMC DV, максымальны аб'ём памяці якіх — 2 гігабайта (па заяве распрацоўніка - кампаніі Nokia). Корпус выкананы з плястмасы.

Мадыфікацыя Nokia 6630 Music Edition адрозьніваецца толькі мадэрнізаваным музычным плэерам і стандартным камплектам пастаўкі (карта памяці аб'ёмам 256 МБ замест 64 МБ) і перахаднік з POP-порта на стандартны аўдыё раздым (3,5 мм). Існуе таксама розьніца ў колеры панэляў.

Дадзены смартфон валодае працэсарам з тактавай частатой у 220 МГц. Аб'ём апэратыўнай памяці апарата складае 10 Мб.

Асабліва мадэлі ўваходзіць высокая прадукцыйнасьць (у адрозьненьне ад папярэдніх аналягаў).


Тэхнічныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тэхнічныя характарыстыкі Nokia 6630
Агульныя характарыстыкі
Дата выхаду на рынак2004 г.
Дыяпазоны частасьцяўGSM 900, GSM 1800, GSM 1900, UMTS (WCDMA)
SAR0.83 Вт/кг
СмартфонSymbian (v8.0a, S60, 2nd Edition, Feature Pack 2)
Тып працэсараRM-1, 32-bit RISC CPU, ARM 9
Тактавая частата220 МГц
Памеры й вага
Вага127 г
Памер110x60x21 мм
Аб'ёмняма дадзеных
Канструкцыя
Тып корпусуманаблёк
QWERTY-клявіятуране
Канструкцыяджойсьцік
Антэнаубудаваная
Зьменнныя панэліёсьць
Варыянты колеру корпусуAliminium grey, light green
Матэрыял корпусуплястык
Тэхнічныя характарыстыкі
Аб'ём апэратыўнай памяці20 МБ
Аб'ём убудаванай флэш-памяці10 МБ
Тып карты памяціRS-MMC DV
ЭкранTFT, 65 536 колераў, 176x208 пікс.
Мультымэдыйныя магчымасьці
Убудаваная фотакамэра1280x960 (1,23 Мп), лічбавы Zoom 6x
Запіс відэаролікаў174х144 (128х96) да 1 гадзіны, 15 кадраў за сэкунду
АўдыёMP3/AAC-прайгравальнік
Дыктафонёсьць
Гульніёсьць
JavaMIDP 2.0, CLDC 1.1, 3D API (JSR-184)
Званкі
Тып мэлёдыяўполіфанічныя, MP3-мэлёдыі
Вібразванокёсьць
Рэдактар мэлёдыяўёсьць
Сувязь
ІнтэрфэйсыUSB, Bluetooth
Доступ у інтэрнэтWAP 2.0, GPRS сlass 10 (4down + 2up, 5max), HSCSD, EDGE, POP/SMTP-кліент, HTML
Мадэмёсьць
Сынхранізацыя з кампутарамёсьць
Паведамленьні
Дадатковыя функцыі SMSувод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®), шаблёны паведамленьняў, адпраўка SMS некалькім адрасатам
MMSёсьць
Іншыя функцыі
Гучная сувязь (убудаваны дынамік)ёсьць
Кіраваньнегаласавы набор, галасавое кіраваньне
Аўтадазвонёсьць
Рэжымы кадаваньня гуку HR, FR, EFRёсьць
Запісная кніжка і арганайзэр
Запісная кніжка ў апарацеёсьць
Пошук па кніжцыёсьць
Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцюёсьць
Арганайзэрбудзільнік, калькулятар, плянавальнік задач
Акумулятар
Тып акумулятараLi-Ion (BL-5C)
Ёмістасьць акумулятара900 мАг
Час гутаркі3:00 г:хвіл
Час чаканьня264:00 г:хвіл
Час зарада2:00 г:хвіл

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Nokia 6630сховішча мультымэдыйных матэрыялаў