Nokia Nseries
Nokia Nseries — сэрыя прадуктаў, якія вытворца пазыцыянуе як «мультымэдыйныя». Усе прадукты дадзенае сэрыі падтрымліваюць мінімум адзін з наступных стандартаў — 3G, HSDPA, або WLAN.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 красавіка 2005 году фінскае прадпрыемства «Нокія» анансавала новую сэрыю сваіх прадуктаў на выставе ў Амстэрдаме.[1] Першымі такімі прадуктамі сталі Nokia N70, Nokia N90 і Nokia N91. 2 лістапада 2005 году Nokia анансавала новыя Nokia N71, Nokia N80 і Nokia N92, а 25 красавіка 2006 прадставіла на суд публікі тэлефоны Nokia N72, Nokia N73 і Nokia N93.
Апэрацыйныя сыстэмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя прылады гэтай сэрыі, N90 і N70, працавалі на Symbian 8.1. Неўзабаве ўсе наступныя тэлефоны кампаніі працавалі на 9-й вэрсіі Symbian (акрамя N72, у аснову якой легла N70). Найноўшыя тэлефоны (такія, як N82) працуюць на Symbian 9.2.
N770, N800 і N810 зьяўляюцца адзінымі прадуктамі, якія не выкарыстаюць Symbian OS. У іх аснове ляжыць OC GNU/Linux.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |