Перайсьці да зьместу

Мэгабайт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вымярэньні ў байтах
Дзесятковая прыстаўка Двайковая прыстаўка
НазваЗнакСтупень Назва Знак Ступень
  МЭКДАСТ 
байтB100 байтBбайт20
кілябайтkB103 кібібайтKiBКбайт210
мэгабайтMB106 мэбібайтMiBМбайт220
гігабайтGB109 гібібайтGiBГбайт230
тэрабайтTB1012 тэбібайтTiBТбайт240
пэтабайтPB1015 пэбібайтPiBПбайт250
эксабайтEB1018 эксьбібайтEiBЭбайт260
зэтабайтZB1021 зэбібайтZiBЗбайт270
ётабайтYB1024 ёбібайтYiBЁбайт280

Мэгаба́йт (Мбайт, МБ) — адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, роўная 1 048 576 (220) стандартным (8-бітным) байтам або 1024 кілябайтам. Ужываецца для ўказаньня аб’ёму памяці ў розных электронных прыладах.

Няправільнасьць назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Назва «Мэгабайт» распаўсюджаная, але не адпавядае ДАСТ 8.417-2002, дзе прыстаўка мэга- азначае множаньне на 1 000 000, а не 1 048 576. Гэтым становішчам карыстаюцца некаторыя карпарацыі, якія вырабляюць цьвёрдыя дыскі, і якія пры маркіроўцы сваіх вырабаў пад мэгабайтам разумеюць 1 000 000 байт, а пад гігабайтам — 1 000 000 000 байт. Для 220 прапаноўваецца двайковая прыстаўка мэбі-.

Вытворцы CD, DVD і кампутарных дыскет, разумеюць пад мэгабайтам 1 024 000 байтаў. Такім чынам, дыскета, на якой паказаны аб’ём 1,44 Мбайт, на самай справе месьціць толькі 1440 Кбайт, гэта значыць 1,41 Мбайт у звычайным разуменьні.

У сувязі з гэтым атрымалася, што мэгабайт бывае кароткім, сярэднім і доўгім:

  • кароткі — 1 000 000 байтаў
  • сярэдні — 1 024 000 байтаў
  • доўгі — 1 048 576 байтаў

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]