Мадэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мадэмы (2x ZyXEL Elite 2864 (ISDN, V90server,V90client) USR Courier V32.bis (21600 bps) Hayes Smartmodem Optima 9600 (9600bps) ZyXEL U-1496E (16800bps) IBM 5858-01 (synchrones Mainframe-Modem, 2400bps))

Мадэ́м (скарачэньне ад поўнае назвы мадулятар-дэмадулятар) — электронная прылада, мэтаю якай зьяўляецца замена лічбавых зьвестак аналягавымі электрычнымі сыгналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць зьвесткі праз тэлефонныя, тэлеграфныя й тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.

Мадэмы могуць быць:

  • паводле выкананьня —
    • зьнешнія — якія знаходзяцца звонку кампутара і злучаюцца зь ім ці іншым прыёмнікам з дапамогай проваду (інтэрфэйс: RS-232, USB, LPT, ethernet),
    • унутраныя — як спэцыяльная карта пашырэньня, якая мантуецца ўнутры кампутара (інтэрфэйс: PCI, ISA) і ў пэўнай ступені выкарыстоўвае працэсар кампутара, альбо
    • ўбудаваныя — якія зьяўляюцца унутранай часткаю электроннага прыбора (нэтбука ці док-станцыі).
  • паводле тыпу спалучэньня —
  • мадэмы для тэлефонных лініяў
    • ISDN — для камутаваных тэлефонных лініяў,
    • DSL — для некамутаваных тэлефонных лініяў,
  • кабэльныя мадэмы — якія абменьваюцца зьвесткамі паслугай спэцыялізаваных кабэляў,
  • радыёмадэмы

Фотагалерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў