Nokia Lumia 920
| Nokia Lumia 920 | |
Nokia Lumia 920 | |
| Гандлёвая марка | Нокія |
|---|---|
| Вытворца | Нокія |
| Сэрыя | Lumia series[d] |
| Дыяпазоны частасьцяў | GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900; W-CDMA 850/900/1900/2100; LTE 800/900/1800/2100/2600 |
| Дата выпуску | 2 лістапада 2012 |
| Дата спыненьня | 2014 |
| Папярэднік | Nokia Lumia 900[d] |
| Наступнік | Nokia Lumia 930[d] |
| Тып корпусу | пліта |
| Маса | 185 грам |
| Памеры | 130,3 мілімэтар×70,8 мілімэтар×10,7 мілімэтар |
| Апэрацыйная сыстэма | Windows Phone 8[d] |
| Цэнтральны працэсар | Qualcomm Snapdragon[d] |
| Пярэдняя камэра | 8,7 млн піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне, аптычная стабілізацыя выявы |
| Інтэрфэйсы | Bluetooth 4.0, microUSB 2.0, Wi-Fi 802.11a/b/g/n |
| nokia.com/es-es/producto… | |
Nokia Lumia 920 (па-фінску: Lumi — сьнег) — смартфон, выпушчаны Nokia 2 лістапада 2012 году. Апэрацыйная сыстэма Windows Phone 8 мае беларускамоўны інтэрфэйс. Зарада акумулятара стае на 9 гадзінаў размоваў або на 13 дзён і 8 гадз. чаканьня (гадз. размовы = суткі і 12 гадз. чаканьня або 41 хвіл. размовы = суткі чаканьня). Паказьнік паглынаньня выпраменьваньня (SAR) ад тэлефона складаў 0,7 ват/кг[1].
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дотыкавы вадка-крышталічны экран з дыяганальлю 4,5 цалі меў разрозьненьне 768×1280 піксэлаў (332 пкс/цаля). Сховішча складала 32 гігабайты, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух’ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрца. Тэлефон прадаецца зь бяздротавай зарадкай. Корпус прапаноўваўся ў адным з 5 адценьняў — белы, жоўты, чорны, чырвоны або шэры[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Удзельны каэфіцыент паглынаньня для Нокіа 920 (RM-821) // Нокіа Праверана 7 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Nokia Lumia 920 // Майкрасофт Праверана 7 чэрвеня 2013 г.