Nokia Lumia 620
| Nokia Lumia 620 | |
Nokia Lumia 620 | |
| Гандлёвая марка | Нокія |
|---|---|
| Вытворца | Nokia (Фінляндыя) |
| Сэрыя | Lumia series[d] |
| Дыяпазоны частасьцяў | GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900, HSPA 850/900/1900/2100, Wi-Fi, NFC |
| Дата выпуску | студзень 2013 |
| Дата спыненьня | 2015 |
| Папярэднік | Nokia Lumia 610[d] |
| Наступнік | Nokia Lumia 625[d] |
| Тып корпусу | Пліта |
| Маса | 127 грамаў |
| Памеры | 115×61×11 мм |
| Апэрацыйная сыстэма | Windows Phone 8[d] |
| Цэнтральны працэсар | Qualcomm Snapdragon[d] |
| Пярэдняя камэра | 5 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне |
| Інтэрфэйсы | USB 2.0, Bluetooth 3.0, 802.11a/b/g/n |
| nokia.com/global/… (анг.) | |
Nokia Lumia 620 (па-фінску: Lumi — сьнег) — смартфон, выпушчаны Nokia для Windows Phone 8 у сьнежні 2012 году замест ранейшага Nokia Lumia 610. Апэрацыйная сыстэма WP8 мае беларускамоўны інтэрфэйс. Зьявіўся на рынку ў студзені 2013 г. у Азіі па розьнічнай цане $249. Зарада акумулятара стае на 15 гадзінаў размоваў або на 13 дзён і 18 гадзінаў чаканьня (гадз. размовы = 22 гадз. чаканьня або 65 хвілінаў размовы = суткі чаканьня). Паказьнік паглынаньня выпраменьваньня (SAR) ад тэлефона складаў 0,86 ват/кг[1].
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дотыкавы экран памерам 3,8 цаляў з тонкастужкавых транзыстараў (TFT) меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (246 пкс/цаля) і здольнасьць адлюстроўваць да 16 млн адценьняў. Сховішча складала 8 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 512 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 720 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двухядзерны працэсар мае частасьць 1 гігагэрц. Корпус прапаноўваўся ў адным з 5 адценьняў — аранжавы, блакітны, ружовы, салатавы або фіялетавы[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Удзельны каэфіцыент паглынаньня для Нокіа 620 (RM-846) // Нокіа Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Nokia Lumia 620 // Майкрасофт Праверана 3 чэрвеня 2013 г.
| Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |