Nokia 3310
| Nokia 3310 | |
Nokia 3310 | |
| Вытворца | Nokia |
|---|---|
| Дыяпазоны частасьцяў | GSM 900, GSM 1800 |
| Папярэднік | Nokia 3210 |
| Наступнік | Nokia 3410 і Nokia 1100 |
| Тып корпусу | клясычны |
| Маса | 133 г |
| Памеры | 113×48×22 мм, 97 см³ |
| Апэрацыйная сыстэма | Nokia OS[d] |
| Пярэдняя камэра | не |
| Інтэрфэйсы | не |
Nokia 3310 — двухдыяпазонны (GSM 900/1800) сотавы тэлефон фірмы Nokia. Выпушчаны ў чацьвёртым квартале 2000, прыйдучы на зьмену мадэлі Nokia 3210. Nokia 3310 — адна з самых удалых мадэляў у гісторыі: было прададзена больш 100 мільёнаў апаратаў.
Апісаньне канструкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Nokia 3310 кампактны, хоць даволі цяжкі (133 г.) апарат з манахромным вадкакрысталічным дысплеем, які падтрымлівае разрозьненьне 84 на 48 піксэляў. Форма яго — зьлёгку закруглены паралелепіпэд, ён зручна ляжыць у далоні. Акрамя дзесяці лічбавых (0—9) клявіш, клявішы «*» і «#» ён мае таксама пяць функцыянальных — скід (адмена, выхад на верхні ўзровень мэню), клявішы «наперад» і «назад», а таксама «галоўную» вялікую клявішу (служыць для выкліку мэню, выбару пунктаў і да т. п.) і наверсе тэлефона клавішу ўключэньня/выключэньня/выбару профіля.
У ніжняй частцы корпуса маюцца раздымы для падлучэньня прылады зарада акумулятара і гарнітуры (або аўтамабільнага камплекта тыпу «hands free»). Кнопка ўключэньня сілкаваньня знаходзіцца на верхнім тарцы тэлефона. Стандартнага інтэрфэйсу для абмену дадзеных з кампутарам або іншымі апаратамі не прадугледжана, аднак маецца магчымасьць перапрашыўкі ўнутранай праграмы з дапамогай адмысловага кабэля.
Цюнінг
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асабовая і задняя панэлі здымныя, што дазваляе зьмяняць вонкавы выгляд апарата. Таксама карыстачу даступныя «застаўкі» на экран і мэлёдыі для сыгналу выкліку, якія можна загрузіць або стварыць самастойна з дапамогай убудаванага рэдактара мэлёдый (маецца магчымасьць прызначыць асобны сыгнал для любога абанэнта).
Праграмнае забесьпячэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя непасрэдна функцый ажыцьцяўленьня і прыёму званкоў і абмену імгненнымі паведамленьнямі (падтрымліваецца сыстэма T9), убудаванае праграмнае забесьпячэньне апарата ўключае прыкладаньні: «Таймэр», «Будзільнік», «Калькулятар», сыстэму галасавога набору, а таксама чатыры гульні — «Snake II», «Pairs II», «Space Impact» і «Bantumi». Блякаваньне клявіятуры толькі ручное.
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Nokia 3315 (азіяцкая вэрсія апарата, мае ўбудаваны рэдактар выяваў для абмену праз SMS, аўтаматычнае блякаваньне клявіятуры і некаторыя іншыя зьмены)
- Nokia 3330 (адрозьніваецца ад базавай вэрсіі колерам корпуса, тыпам акумулятара ў камплекце, наяўнасьцю WAP і адной дадатковай гульнёй)
- Nokia 3350 (азіяцкая вэрсія апарата, аналягічная вэрсіі 3315, дададзены WAP і разрашэньне экрана павялічана да 96 на 64 піксэля)
- Nokia 3390 (паўночнаамэрыканская мадэль, працуе ў дыяпазоне GSM 1900)
- Nokia 3395 (паўночнаамэрыканская мадэль, аналягічная 3390 з даданьнем функцый мадэлі 3315)
Коды для тэлефона
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- *#06# — адлюстроўвае нумар IMEI
- *#0000# — адлюстроўвае нумар вэрсіі
Тэхнічныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Агульныя характарыстыкі | |
|---|---|
| Дата выхаду на рынак | 2000 г. |
| Дыяпазоны частасьцяў | GSM 900, GSM 1800 |
| SAR | 0.96 Вт/кг |
| Памеры й вага | |
| Вага | 133 г |
| Памер | 113x48x22 мм |
| Аб’ём | 97 см³ |
| Канструкцыя | |
| Тып корпусу | трубка |
| Канструкцыя | джойсьцік |
| Раздым для вонкавай антэны | ёсьць |
| Антэна | убудаваная |
| Зьменнныя панэлі | ёсьць |
| Варыянты колеру корпусу | Arctic Silver, Himalaya White, Iceberg Grey, Polar Blue, Sahara Yellow, Vesuvius Red |
| Матэрыял корпусу | плястык |
| Званкі | |
| Тып мэлёдыяў | 20-галосная паліфанія |
| Лік мэлёдый | 35 |
| Вібразванок | ёсьць |
| Сувязь | |
| Інтэрфэйсы | не |
| Доступ у інтэрнэт | не |
| Паведамленьні | |
| Дадатковыя функцыі SMS | увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®), шаблёны паведамленьняў |
| Іншыя функцыі | |
| Гучная сувязь (убудаваны дынамік) | не |
| Рэжымы кадаваньня гуку HR, FR, EFR | ёсьць |
| Экран | |
| Тып экрана | манахромны экран |
| Памер экрана | 84x48 (5 радкоў) |
| Падсьвятленьне | зялёная сьвятлодыёдная |
| Беларусіфікаваньне | няма |
| Мультымэдыйныя магчымасьці | |
| Убудаваная фотакамэра | не |
| Дыктафон | не |
| Гульні | ёсьць |
| Аб’ём убудаванай памяці | няма дадзеных |
| Акумулятар | |
| Тып акумулятара | Ni-MH |
| Ёмістасьць акумулятара | 900 мАг |
| Час гутаркі | 2 гадзіны, 30 хвілін — 4 гадзіны, 30 хвілін |
| Час чаканьня | 55 — 260 гадзін |
| Час зарадкі | 4 гадзіны |
| Запісная кніжка і арганайзэр | |
| Запісная кніжка ў апараце | ёсьць |
| Арганайзэр | будзільнік |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Nokia 3310 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
