Vertu
Vertu | |
Тып | самастойнае падразьдзяленьне кампаніі Nokia |
---|---|
Заснаваная | 1998 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Church Crookham, Гэмпшыр |
Ключавыя фігуры | Пэры Устынг (прэзыдэнт) Фрэнк Нува (галоўны дызайнэр) |
Галіна | спажывецкая электроніка |
Прадукцыя | мабільныя тэлефоны клясы «люкс» |
Лік супрацоўнікаў |
|
Vertu — брытанскі вытворца мабільных тэлефонаў клясы «люкс». Раней зьяўлялася самастойнай кампаніяй, цяпер — незалежнае падразьдзяленьне фінскага вытворцы мабільных тэлефонаў Nokia.
Канцэпцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Vertu праектуе і выпускае мабільныя тэлефоны клясы «люкс» такім самым чынам, як і вытворцы гадзіньнікаў клясы «люкс» Rolex, IWC і Patek Philippe. Найбольш дарагой мадэльлю тэлефона, створанай кампаніяй, была Signature Cobra, кошт якой складаў 213 000 фунтаў стэрлінгаў (прыблізна $310 000); найбольш дарагой сэрыйнай мадэльлю зьяўляецца Signature Diamond, кошт якой складае 55 000 фунтаў (каля $83 000). Кошты на мабільныя тэлефоны кампаніі пачынаюцца ад 3500 фунтаў за мадэль Constellation[1].
Сярод іншых мадэляў знаходзяцца: Ascent, Constellation, Ascent Ti, Ascent 2010, Ayxta і Quest. Тэлефоны стандартнай мадэлі Ascent даступныя ў шматлікіх варыянтах колераў.
У аздабленьні шматлікіх мадэляў тэлефонаў выкарыстаныя каштоўныя матэрыялы, такія як золата, сапфіры (для экрана мабільнага тэлефона), рубіны (для падшыпнікаў) і якасная скура. Кожная мадэль вырабляецца ўручную на фабрыках у Чэрч Крухэме, Гэмпшыр, Вялікабрытанія.
Кампанія знаходзіцца ў Вялікабрытаніі з офісамі ў Парыжы, Нью-Ёрку, Лас-Вэгасе, Сынгапуры, Токіё, Франкфурце-на-Майне і Ганконгу. На цяперашні час у кампаніі працуюць каля 600 чалавек.
Апэрацыйныя сыстэмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як падразьдзяленьне кампаніі Nokia, тэлефоны Vertu выкарыстоўваюць падобныя апэрацыйныя сыстэмы, як і тэлефоны Nokia, але з палепшанай прашыўкай. Такім чынам, як і тэлефоны Nokia, папярэднія і актуальныя мадэлі тэлефонаў Vertu працуюць пад апэрацыйнай сыстэмай Symbian, а будучыя мадэлі тэлефонаў будуць працаваць пад Windows Phone 7.
Распаўсюд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мабільныя тэлефоны Vertu даступныя толькі ва ўласных крамах кампаніі, а таксама ў пэўных вядучых унівэрсальных крамах паводле заключаных пагадненьняў. Асноўная крама Vertu адчынілася ў 2002 годзе ў Парыжы і праз пэўны час у Сынгапуры. Цяпер розьнічная сетка налічвае больш за 600 крамаў.
Кансьерж-сэрвіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адным з сэрвісаў, які атрымлівае ўладальнік мабільнага тэлефона Vertu, зьяўляецца гадавое бясплатнае абслугоўваньне ў кансьерж-сэрвісе пад назвай «Vertu Concierge», які абслугоўваецца значнай колькасьцю апэратараў па ўсім сьвеце. Сэрвіс даступны пасродкам адмысловай «кансьерж-кнопкі», якая знаходзіцца на бакавой панэлі кожнага тэлефона.
Скарыстаўшыся сэрвісам, карыстальнік трапляе да каманды мэнэджараў, якія могуць дапамагчы замовіць разнастайныя паслугі: арганізаваць вячэру, падарожжа або замовіць гатэль у любы час сутак.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bling! Bling! // CNN Money
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Vertu — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Vertu Is Its Own Reward (TIME Stylewatch article) (анг.)
- New Nokia Phones for Richie Rich (WIRED magazine) (анг.)