BMW
![]() | |
Тып | Акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | FWB: BMW |
Дэвіз | Поўная ўцеха ад ваджэньня |
Заснаваная | 7 сакавіка 1916 (104 гады таму) |
Заснавальнікі | Франц Ёзэф Поп |
Уласьнікі | Stefan Quandt[d][1], Susanne Klatten[d][1], BlackRock[1] і Quandt family[d] |
Краіна | Нямеччына |
Разьмяшчэньне | Мюнхэн, Баварыя, Нямеччына |
Ключавыя фігуры | Норбэрт Райтхофэр |
Галіна | аўтамабільная |
Прадукцыя | аўтамабілі матацыклы ровары |
Абарачэньне | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 110 351 (31 сьнежня 2013) |
Даччыныя кампаніі | Rolls-Royce Motor Cars |
BMW (БМВ; ням. Bayerische Motoren Werke — баварскія маторныя заводы) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў ды ровараў, заснаваны ў 1916 годзе. Валодае кантрольным пакетам акцыяў выробнікаў марак аўтамабіляў Mini і Rolls-Royce і раней — Rover. У Паўночнай Амэрыцы ды некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Зборка аўтамабіляў на канвэерах вядзецца ўручную. На 30 красавіка 2011 г. найбольшымі пайшчыкамі былі Стэфан Квант(en) (17,4%), яго маці Ёгана Квант (16,7%) і сястра Сюзана Клятэн (12,6%). У 2012 годзе вырабіў 1 861 826 аўтамабіляў, у тым ліку 1 547 057 (83,1%) пад аднайменным таварным знакам, 311 490 (16,7%) Mini ды 3279 (0,2%) Ролс-Ройсаў, і 125 284 матацыклаў. Прадаць удалося 1 845 185 аўто, у тым ліку 1 540 085 (83,5%) пад аднайменным ТЗ, 301 525 (16,3%) Mini ды 3575 (0,2%) Ролс-Ройсаў, і 117 109 матацыклаў.
На 2011 г. канцэрн закупаў шэраг запчастак для сваіх аўтамабіляў у Беларусі[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
BMW — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка ў Беларусі(рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |