Легкавы аўтамабіль
Падкляса ад | маторны транспартны сродак, дарожны транспартны сродак, multi-track vehicle, колавы транспартны сродак, аўтамабіль |
---|---|
Прызначэньне | пасажырскія перавозкі |
Імя | Auto, Automobil |
Кароткая назва | PKW |
Папярэднік | трохколавік |
Легкавы́ аўтамабі́ль (легкавік) — прызначаны для перавозкі людзей і багажу аўтамабіль умяшчальнасьцю да 8 чалавек.
Мае закрыты (купэ, лімузін, сэдан і ўнівэрсал) або адкрыты кузаў (кабрыялет, ландо і фаэтон). Найбольш пашыраныя 4—5 мясцовыя легкавікі з закрытым кузавам. Вылучаюць мікра- і малалітражныя легкавікі паводле аб’ёму рухавіка, а таксама іх групы і клясы паводле вагі, мэтавага прызначэньня і ўтульнасьці. У 1997 годзе завод «Форд Юніён» пачаў першую ў Беларусі вытворчасьць легкавікоў у Менскім раёне[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе ў Барысаўскім раёне заснавалі аўтазавод «Белджы», які ў 2019 годзе вырабіў 20 151 лекавы аўтамабіль і заняў 4-е месца паводле аўтапродажаў у Беларусі. На заводзе выпускалі 3 мадэлі аўтамабіляў: красовэры «Джылі Атлас» і «Джылі Эмгранд Х7», а таксама сэдан «Джылі Эмгранд 7»[2]. На канец 2020 году на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 335 легкавых аўтамабіляў. Пагатоў, забясьпечанасьць легкавікамі па абласьцях на 1000 жыхароў складала: 385 — для Гарадзенскай вобласьці, 357 — для Берасьцейскай, 346 — для Менскай, 334 — для Віцебскай, 326 — для Менску, 315 — для Магілёўскай вобласьці і 295 — для Гомельскай. Найбольш пашыранымі легкавікамі ў асабістай уласнасьці грамадзянаў былі: 1) «Фольксваген» (Нямеччына) — 422 815 аўтамабіляў, 2) «ВАЗ» (Расея) — 380 991, 3) «Рэно» (Францыя) — 212 094, 4) «Аўдзі» (Нямеччына) — 198 126, 5) «Форд» (ЗША) — 192 567, 6) «Пэжо» (Францыя) — 122 320, 7) «БМВ» (Нямеччына) — 89 870[3].
За 2022 год продажы новых аўтамабіляў у Беларусі скараціліся з 46 837 ў 2021 годзе на 63 % да 17 234. Сярод іх было 86 % (14 843) легкавікоў, а рэшту склалі лёгкія камэрцыйныя самаходы. Пры гэтым найбольш прадалі самаходаў «Джылі» — 25 % (4355), якія вырабляў завод «Белджы» ў Барысаўскім раёне[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Легкавы аўтамабіль // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 183. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
- ^ Сяргей Залескі. Летась у Беларусі і Расеі прадалі аўтамабіляў «Джылі» на чвэрць мільярда даляраў // Радыё «Рацыя», 16 студзеня 2020 г. Праверана 9 сьнежня 2021 г.
- ^ Забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 лістапада 2021 г. Праверана 9 сьнежня 2021 г.
- ^ Аўтамабіль «Джылі» стаў лідэрам продажаў у Беларусі ў 2022 годзе // БелТА, 21 лютага 2023 г. Праверана 22 лютага 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |