Верхняя Аўстрыя
Верхняя Аўстрыя (па-нямецку: Oberösterreich) — фэдэральная зямля на поўначы Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Лінц. Насельніцтва на 2001 год — 1 377 000 чалавек (3-е месца сярод зямель).
Верхняя Аўстрыя — фэдэральная зямля Аўстрыі, якая знаходзіцца на самым яе поўначы, якую дзеліць на дзьве часткі з захаду на ўсход Дунай. Яна мяжуе з Чэхіяй і Нямеччынай, а таксама з аўстрыйскімі землямі Ніжняй Аўстрыяй, Зальцбургам і Штырыяй. Працягласьць Верхняй Аўстрыі з поўначы на поўдзень складае 145 км, а з захаду на ўсход — 165 км. Верхняя Аўстрыя займае 14,3 % усёй плошчы Аўстрыі, зьяўляючыся чацьвертай па сваіх памерах сярод іншых зямель Аўстрыі — 11 982 км² (плошча ўсёй Аўстрыі 83 871 км²), саступаючы толькі землям Ніжняй Аўстрыі, Штырыі і Тыролю. У Верхняй Аўстрыі пражываюць 1 402 050 жыхароў, зь іх працаздольных 605 246 чалавек.