Ахоўныя атрады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ахоўныя атрады
ваенізаваная арганізацыя, ваенізаваная арганізацыя, squadron, вайсковая арганізацыйная структура
Дата заснаваньня / стварэньня4 красавіка 1925 Рэдагаваць
Назва арыгінальнай мовайSS Рэдагаваць
Значная асобаГайнрых Гімлер, Рэйнхард Гейдрых, Іозеф Менгеле, Rudolf Höss Рэдагаваць
Сфэра дзейнасьціпалітычныя рэпрэсіі, генацыд, вайна, уціск, антыпаўстанцкі супраціў Рэдагаваць
БітваДругая сусьветная вайна Рэдагаваць
Старшынярэйхсфюрар СС Рэдагаваць
КіраўнікJulius Schreck, Joseph Berchtold, Erhard Heiden, Гайнрых Гімлер, Karl Hanke Рэдагаваць
Друкаваны органDas Schwarze Korps Рэдагаваць
ДэвізMeine Ehre heißt Treue Рэдагаваць
Тэкст дэвізуMeine Ehre heißt Treue Рэдагаваць
КраінаНямеччына Рэдагаваць
Палітычная ідэалёгіянацыянал-сацыялізм Рэдагаваць
ВалодаеOstindustrie Рэдагаваць
Месца штаб-кватэрыБэрлін, Мюнхэн Рэдагаваць
Дата спыненьня існаваньня8 траўня 1945, 10 кастрычніка 1945 Рэдагаваць

Ахоўныя атрады (ням. Schutzstaffeln, die SS — трансьліт. СС) — ваенна-палітычная арганізацыя ў Нямеччыне 1930—1940-х гг.

Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы Адольфа Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 году СС былі выдзеленыя з штурмавых атрадаў як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і райхсфюрэру СС Генрыху Гімлеру. У сьнежні 1939 колькасьць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). Зь сьнежня 1934 пачалося стварэньне частак ўзмацненьня СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменьне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасьць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).

У 1933—1945 ў падпарадкаваньні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лягеры і лягеры сьмерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і зьнішчэньня людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананьнях і дзяржаўнай прыналежнасьці як у Нямеччыне, так і ў акупаваных ёю краінах.

СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Нюрнбэрскі трыбунал прызнаў вялікую групу членаў СС злачынцамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]