Перайсьці да зьместу

Дызэльны рухавік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дызэль-генэратар на нафтавым танкеры.

Ды́зэльны рухаві́крухавік унутранага згараньня, у якім запальваньне ў камэры згараньня ажыцьцяўляецца праз нагрэў сьціснутага паветра[1]. Гэта адрозьнівае дызэльныя рухавікі ад бэнзынавых, у якіх гаручая сумесь падпальваецца іскрай ад сьвечкі запальваньня. Рухавік быў створаны нямецкім вынаходнікам Рудольфам Дызэлем у 1893 годзе.

З-за надзвычай вялікай ступені сьціску дызэльны рухавік мае найлепшую тэрмадынамічную эфэктыўнасьць сярод любых іншых рухавікоў нутранага і вонкавага згараньня. Нізкахуткасныя дызэльныя рухавікі (да прыкладу, карабельныя рухавікі ці іншыя, дзе вага рухавіка ня мае вялікага значэньня) могуць перасягаць тэрмадынамічную эфэктыўнасьць у 50%.[2][3]

Вырабляюць двухтактныя і чатырохтактныя рухавікі. Сьпярша іх выкарыстоўвалі на замену стацыянарным паравым рухавікам. У 1910-х іх ужо выкарыстоўвалі на падводных лодках і караблях. Хутка дызэльныя рухавікі былі ўжытыя ў лякаматывах, грузавых аўтамабілях, землекапальных машынах і электрастанцыях. У 1930-х паволі дызэльнымі рухавікамі пачалі камплектаваць некаторыя аўтамабілі. У 2007 годзе каля 50% усіх прададзеных новых аўтамабіляў у Эўропе былі дызэльнымі.[4]

Найбуйнешым дызэльным рухавіком сёньня зьяўляецца морскі рухавік Wärtsilä-Sulzer RTA96-C з акумулятарнай паліўнай сыстэмай з магутнасьцю 84 420кВт (113 210 к. с.), які выдае 102[5] абарота/с.[6]

  1. ^ Рухавік унутранага згараньня / БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 476
  2. ^ Two-stroke Low Speed Diesel Engines (анг.). MAN Diesel.
  3. ^ Approach to High Efficiency Diesel and Gas Engines  (анг.) // Mitsubishi Heavy Industries, Ltd. Technical Review. — Сакавік 2008. — Т. 45. — № 1.
  4. ^ European Automobile Production Grows by 5.3% in 2007; Diesel Accounts for 53.3% of New Car Registrations (анг.). Green Car Congress (20 лютага 2008).
  5. ^ Wartsila Sulzer RTA96-C  (анг.)
  6. ^ Worlds largest and most efficient diesel engine – Wartsila (анг.). Claverton Energy Research Group (1 сакавіка 2010). Архіўная копія