Škoda Auto
![]() | |
Тып | Акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Simply clever |
Заснаваная | 1895 |
Заснавальнікі | Вацлаў Лаўрын, Вацлаў Клемэнт |
Уласьнікі | Volkswagen Finance Luxemburg[d][1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Млада Болеслаў, Чэхія |
Ключавыя фігуры | Ўінфрыд Ваглэнд (CEO) |
Галіна | аўтамабілебудаваньне |
Прадукцыя | легкавыя аўтамабілі |
Абарачэньне | 220 млрд Kč (2011)[4] |
Апэрацыйны прыбытак | 15,94 млрд Kč (2008) |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | 27 680 (2007)[4] |
Матчына кампанія | Volkswagen Group |
«Škoda» (па-беларуску: Шкода) — чэская кампанія-вытворца транспартных сродкаў са штаб-кватэрай у месьце Млада Болеслаў, заснаваная ў 1895 року. Колькасьць супрацоўнікаў — 26,1 тыс. чалавек.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя вытворчасьці аўтамабіляў, якія носяць у цяперашні час марку «Шкода», пачалася з канца 1895 року ў чэскім месьце Млада Болеслаў. Кнігагандляр Вацлаў Лаўрын і мэханік Вацлаў Клемэнт, абодва аматары-вэласіпэдысты, пачалі выпускаць ровары ўласнай канструкцыі, назваўшы іх патрыятычна — Славія.
Іхнія справы ішлі шчасна. Да 1899 фірма Laurin & Klement Co. пачала вытворчасьць матацыклаў. Гоншчыкі атрымалі першыя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах.
На мяжы стагодзьдзяў кампанія ўзяла курс на вытворчасьць аўтамабіляў.
Першы аўтамабіль, Voiturette A, выпушчаны ў 1905, меў камэрцыйны посьпех і стаў знакавым у гісторыі чэскага аўтамабілебудаваньня. Дзякуючы сваім ноў-хаў і досьведу кампанія вельмі хутка заняла трывалыя пазыцыі на сусьветных рынках. Laurin & Klement спрыяла сьцьвярджэньню пазыцыяў Багемскага каралеўства як найболей прамыслова разьвітага рэгіёну Аўстра-Вугорскай манархіі.
У 1907 заснавальнікі пераўтварылі некалі сямейнае прадпрыемства L & K у акцыянэрнае таварыства. Прагрэс прывёў да стварэньня новай мадэлі — Faeton. Пасьля 1914 року кампанія брала ўдзел у вытворчасьці вайсковай прадукцыі.
Для ўмацаваньня і захаваньня сваіх пазыцыяў, а таксама мадэрнізацыі вытворчасьці L & K шукалі моцнага партнэра. 27 чэрвеня 1925 L & K увайшла ў склад найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэгіёну «Шкода-Пльзень» (Škoda Plzeň), уладальнікам якой зьяўляўся Эміль Шкода. На гэтым скончылася гісторыя маркі Laurin & Klement і зьявілася новая кампанія — Škoda.
Гады Другой Сусьветнай вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У гады Другой Сусьветнай вайны Skoda стала часткай эканамічнай сыстэмы Трэцяга Райху і практычна цалкам пераключылася на выпуск вайсковай прадукцыі. Заводы выпускалі газагенэратарныя грузавікі, гусенічныя цягачы, а на базе распрацаванай у 1936 року вытанчанай мадэлі Skoda Superb выпускаліся вайсковыя пазадарожнікі. Завод выпускаў узбраеньне для нацысцкіх войскаў, і таму ў 1945 да 70% заводзкіх магутнасьцяў былі зьнішчаныя англа-амэрыканскімі бамбаваньнямі.
Канцэрн Volkswagen AG[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сьнежні 1990 урад абраў у якасьці партнэра канцэрн Volkswagen. 16 красавіка 1991 Škoda стала чацьвёртым брэндам у канцэрне, які аб’ядноўваў маркі Volkswagen, Audi і Seat.
Дзякуючы ўзаемадзеяньню з заходнімі партнэрамі і новаму эканамічнаму мысьленьню Škoda правяла мерапрыемствы па мадэрнізацыі тэхнічна-вытворчай базы. У выніку гэтага зьявілася канкурэнтаздольная мадэль — Felicia. За ёй усьлед рушылі і больш пасьпяховыя мадэлі — Octavia, Fabia і гонар кампаніі — Škoda Superb.
У цяперашні час фірма акрамя легкавых аўтамабіляў выпускае грузавікі, аўтобусы, авіяцыйныя рухавікі і сельскагаспадарчыя машыны.
Аўтамабілі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
1991 Skoda Favorit
Skoda Felicia GLI 1.9D, 1997
1998 Skoda Felicia
Skoda Octavia, 1999
2001 Skoda Fabia
Skoda Fabia Combi, 2000
Skoda Superb, 2001
Skoda Octavia II, 2004
Skoda Octavia Combi II, 2004
Skoda Fabia, 2007
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ ŠKODA Annual Report 2017, ŠKODA Výroční zpráva 2017 (анг.) — Škoda Auto, 2018. — 148 p.
- ^ ŠKODA Výroční zpráva 2016, ŠKODA Annual Report 2016 (чэс.) — 2017. — 116 с.
- ^ Administrativní registr ekonomických subjektů
- ^ а б Škoda Auto, VÝROČNÍ ZPRÁVA 2007
- ^ annual report
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Škoda Auto — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(анг.)(чэс.)
- Прадстаўніцтва ў Беларусі(рас.)