30 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
30 ве́расьня — 274-ы дзень году (273-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 93 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1452 — Ёган Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, празваную «Бібліяй Гутэнбэрга»
- 1791 — распушчаны Нацыянальны ўстаноўчы сход у Францыі
- 1895 — Мадагаскар стаўся пратэктаратам Францыі
- 1929 — пад Франкфуртам-на-Майне (Нямеччына) зьдзейсьніў першы палёт самалёт з рэактыўным рухавіком
- 1938 — з удзелам Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і Італіі падпісаная «Мюнхэнская змова», паводле якой Трэці Райх атрымаў кантроль над Судэцкай вобласьцю Чэхаславаччыны
- 1938 — Ліга нацыяў адзінагалосна абвясьціла «наўмысныя бамбаваньні цывільнага насельніцтва» супрацьзаконнымі
- 1939 — польскі ўрад у выгнаньні ачоліў генэрал Уладзіслаў Сікорскі
- 1941 — айнзацгрупа Ц учыніла гвалт у Бабім Яры (Кіеў, Украіна)
- 1947 — Ісламская рэспубліка Пакістан і Емэн увайшлі ў склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
- 1957 — заснаваныя «Аўстрыйскія авіялініі»
- 1965 — генэрал Сухарта прыйшоў да ўлады ў Інданэзіі ў выніку перавароту
- 1966 — Батсвана абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1968 — адбылася прэзэнтацыя летаку «Боінг-747»
- 1980 — кампанія Xerox апублікавала спэцыфікацыі пратаколу Ethernet
- 1986 — у Рыме (Італія) выкрадзены Мардэхай Вануну, які раскрыў пляны сакрэтнае ізраільскае ядзернае праграмы брытанскім мэдыям
- 2004 — зробленыя першыя фатаздымкі жывога гіганцкага кальмара ў яго натуральным асяродку пражываньня
- 2006 — прынятая новая канстытуцыя Сэрбіі
- 2007 — адбыліся датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1227 — Мікалай IV, папа рымскі
- 1700 — Станіслаў Конарскі, польскі пісьменьнік
- 1847 — Вінцэнт Ключынскі, рымска-каталіцкі дзяяч
- 1870 — Жан Пэрын, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі
- 1881 — Мар’ян Гумоўскі, праф. польскі нумізмат і гісторык
- 1882 — Ганс Гайгер, нямецкі фізык
- 1890 — Антоні Ляшчэвіч, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, пакутнік, блажэнны рымска-каталіцкага касьцёлу
- 1891 — Ота Шміт, савецкі матэматык, астраном, дасьледчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 году, Герой Савецкага Саюза
- 1892 — Зоська Верас, беларуская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка
- 1895 — Льюіс Майлстоўн, амэрыканскі кінарэжысэр малдоўскага паходжаньня
- 1905 — Нэвіл Фрэнсыс Мот, ангельскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне фізыкі
- 1908 — Давід Ойстрах, украінскі савецкі скрыпач
- 1928 — Элі Візэль, румынскі літаратар, палітычны дзяяч, які перажыў нацысцкія канцлягеры, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- 1931 — Ніл Гілевіч, беларускі паэт
- 1939 — Жан-Мары Лен, францускі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне хіміі
- 1943 — Ёган Дайзэнгофер, нямецкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне хіміі
- 1945 — Эхуд Ольмерт, 12-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
- 1946 — Клод Варыльён, францускі заснавальнік раэлізму
- 1947 — Марк Болэн, ангельскі музыка («T. Rex»)
- 1951 — Бэры Маршал, аўстралійскі лекар, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1962 — Франк Райкаард, галяндзкі футбаліст, трэнер
- 1964 — Моніка Бэлюччы, італьянская кінаакторка
- 1971 — Дзьмітры Яраш, украінскі палітык, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны
- 1979 — Эндзі ван дэр Мэйдэ, галяндзкі футбаліст
- 1980 — Мартына Гінгіс, швайцарская тэнісыстка
- 1991 — Джош Морыс, ангельскі футбаліст, абаронца клюбу «Блэкбэрн Ровэрз»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1246 — Яраслаў II Усеваладавіч, князь уладзімерскі
- 1572 — Францішак Борджа, каталіцкі сьвяты, генэрал Ордэну езуітаў
- 1770 — Джордж Ўайтфілд, амэрыканскі пратэстант ангельскага паходжаньня, адзін з заснавальнікаў мэтадысцкае дэнамінацыі
- 1897 — Тэрэза зь Лізье, рыма-каталіцкая сьвятая
- 1910 — Марыс Ляві, францускі канструктар
- 1934 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст
- 1939 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Ўлас), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру
- 1990 — Пэтры Ўайт, аўстралійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэмія ў галіне літаратуры
- 1992 — Мікалай Бірыла, беларускі мовазнаўца
- 1994 — Андрэ Львоў, францускі мікрабіёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1994 — Мікалай Казак, беларускі мастак, клясык геамэтрычнага мастацтва
- 2002 — Мілаш Мацоўрак, чэскі паэт, пісьменьнік, драматург, сцэнарыст
- 2003 — Робэрт Кардашан, армянска-амэрыканскі юрыст
- 2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык
- 2014 — Марцін Льюіс Пэрл, амэрыканскі фізык беларускага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Каталіцкай Царкве ушаноўваецца сьв. Гэранім Стрыдонскі, сьвятар й доктар Касьцёлу, апякун ўсіх перакладчыкаў. Гэты дзень лічыцца таксама сусьветным днём перакладу
- Дзень незалежнасьці Батсваны (1966)
- Украіна — Усеўкраінскі дзень бібліятэк