Мар’ян Гумоўскі
Мар’ян Гумоўскі | |
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1881 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 кастрычніка 1974 (93 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | геральдыст, нумізмат, гісторык |
Навуковая сфэра | нумізматыка[1] і гісторыя[1] |
Месца працы | |
Дзеці | Irena Gumowska[d] |
Мар’ян Гумоўскі (па-польску: Marian Gumowski; 30 верасьня 1881, Красьценка над Дунайцэм — 1 кастрычніка 1974, Торунь) — польскі нумізмат і гісторык, прафэсар. Аўтар «бібліі» польскага нумізмата — Падручніка польскай нумізматыкі (Podręcznik numizmatyki polskiej).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1900—1919 — супрацоўнік Нацыянальнага музэю ў Кракаве. Рэдактар часопісу «Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» (1903—1919). У 1919—1932 дырэктар Вялікапольскага музэю ў Познані.
Быў сябрам камісіі па вяртаньні культурных каштоўнасьцяў з Савецкага Саюзу ў 1924—1925.
З 1946 — прафэсар унівэрсытэту Мікалая Капэрніка ў Торуні. Аўтар каля 400 артыкулаў па геральдыцы, нумізматыцы, сфрагістыцы, гісторыі й мастацтве.
Гумоўскі шмат увагі ў сваіх працах прысьвяціў нумізматыцы і геральдыцы ВКЛ[2]. У 1921 годзе ў Варшаве была выдадзена актуальная збольшага і сёньня «Віленская мынца ў XVI і XVII стагодзьдзях» (Mennica Wileńska w XVI i XVII wieku).
Працы перакладаліся на нямецкую мову.
Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Moneta złota w Polsce średniowiecznej. — Кракаў, 1912
- Podręcznik numizmatyki polskiej (Кракаў 1914)
- Pieczęcie królów polskich (Кракаў 1919)
- Mennica Wileńska w XVI i XVII wieku, Варшава, 1921
- Pieczęcie i herby miast wielkopolskich (Познань 1932)
- Najstarsze pieczęcie miast polskich XIII—XIV w (Торунь 1960)
- Pieniądz Gdański, 1814—1839б Гданьск 1960
- Sfragistyka (współautor, Варшава 1960)
- Dzieje mennicy toruńskiej, 1961
- Herby Miast Polskich, 1965
- Wspomnienia numizmatyka Кракаў (1965)
- Handbuch der polnischen Siegelkunde (Граз 1966)
- Wspomnienia numizmatyka, 1966
- Mennica gdańska Гданьск (1990)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Словарь нумизмата /Х.Фенглэр, Г.Гіроў, В.Унгэр/ 2-е выд., Масква, 1993