Мілаш Мацоўрак
Мілаш Мацоўрак | |
Miloš Macourek | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 сьнежня 1926 Кромержыж |
Памёр | 30 верасьня 2002 Прага |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, драматург, сцэнарыст |
Гады творчасьці | 1958—2002 |
Жанр | гумар, казка, фантастыка |
Мова | чэская |
Узнагароды | |
Мі́лаш Мацо́ўрак (па-чэску: Miloš Macourek; 2 сьнежня 1926, Кромержыж — 30 верасьня 2002, Прага[1]) — чэскі паэт, пісьменьнік, драматург, сцэнарыст[2], казачнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1953—1960 Мілаш Мацоўрак працаваў выкладчыкам гісторыі мастацтва; пазьней працаваў драматургам на кінастудыі Barrandov Studios.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар дзіцячых кніг, тэлесэрыялаў і камэдыяў.
Літаратурную творчасьць пачаў як паэт, аднак пасьля першай выдадзенай кнігі вершаў выдаў некалькі кніг казак, якія былі перакладзеныя на шматлікія мовы.
У гэты ж час Мілаш Мацоўрак пачаў пісаць кінасцэнары. У кіно ў яго склаліся шчыльныя творчыя саюзы з рэжысэрамі Вацлавам Ворлічкам і Олдржыхам Ліпскім.
Сталым ілюстратарам ягоных казак стаў графік Адольф Борн, разам зь якім яны стварылі сэрыял пра прыгоды шкаляроў Маха і Шэбеставу, які выходзіў адначасна ў мультыплікацыйным і кніжным варыянтах.
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Živočichopis»
- «Казкі»
- «Mravenečník v početnici»
- «Ostrov pro šest tisíc budíků»
- «Světe, div se»
- «Žofka»
- «Žofka ředitelkou zoo»
- «Láska a dělová koule: povídky a bajky»
- «Člověk by nevěřil svým očím»
- «Якуб і дзьвесьці дзядуляў»
- «Мах і Шэбестава»
- «Жырафа ці тульпан?»
Фільмы і тэлеспэктаклі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Хто хоча забіць Джэсьсі?» (1966)
- «Я забіў Айнштайна, спадарства» (1969)
- «Чатырох забойстваў дастаткова, каханы»
- «Спадару, вы ўдава!» (1970)
- «Дзяўчына на мятле» (1971)
- «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
- «Цырк у цырку» (1975)
- «Шэсьць мядзьведзяў і Цыбулька»
- «Заўтра падымуся і апякуся гарбатай» (1977)
- «Арабэля» (1979)
- «Госьці з Галяктыкі» (1981)
- «Лятаючы Чэстмір» (1983)
- «Тры мушкетэры»
- «Букет» (2000)
- «Мах, Шэбестава і чароўныя навушнікі» (2001)
Коміксы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Мюрыэль і анёлы» (1969)
- «Мюрыэль і аранжавая сьмерць» (1969/1970)
- «Пэруанскі дзёньнік» (1984)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zemřel scenárista Miloš Macourek (чэс.) iDnes. Mladá fronta DNES (2020-09-30). Праверана 27 February 2011 г.
- ^ Miloš Macourek (чэс.). Slovník české literatury po roce 1945. Праверана 27 February 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мах і Шэбестава ў школе
- Мілаш Мацоўрак (анг.) на сайце IMDb
- Чэска-Славацкая фільмавая база
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 2 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Памерлі 30 верасьня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Заслужаныя артысты Чэхаславаччыны
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславаччыны
- Чэскія літаратары
- Чэскія паэты і паэткі
- Чэскія драматургі
- Чэскія сцэнарысты
- Нарадзіліся ў Кромержыжы
- Памерлі ў Празе