Ота Шміт
О́та Ю́льевіч Шміт (30 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1891, Магілёў — 7 верасьня 1956) — савецкі матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1935 году (сябра Ўкраінскай Акадэміі навук з 1934, сябра-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюзу (1937). Заснавальнік і загаднік катэдры вышэйшай альгебры (1929—1949) фізыка-матэматычнага факультэту / мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-1934 гадох кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў космаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку.
Аўтар працаў з вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Продкі Ота Шміта па мячы паходзяць зь немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Латвію у другой палове XVIII стагодзьдзя, а па кудзелі — латышы з суседняга хутара.
З 28 лютага 1939 году да 24 сакавіка 1942 году быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР.
Меў сына Сігурда (нар. у 1922), савецкага і расейскага гісторыка.
Ушанаваньне імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Першы савецкі навуковы ледакол, спушчаны на ваду ў 1979 годзе, меў назву «Ота Шміт»
- У Ліпецку, Адэсе, Казані, Гелянджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Віньніцы, Мурманску ёсьць вуліцы названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта — Магілёве — праспэкт.
- У 1995 годзе Расейскай акадэміяй навук зацьверджаная прэмія О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне дасьледаваньня і засваеньня Арктыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. Ламин В. А. — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- 1 2 3 Шмидт Отто Юльевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Otto Yulyevich Shmidt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- 1 2 3 4 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- 1 2 3 Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 (рас.) — Москва: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 787. — 896 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119218259 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 30 верасьня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 7 верасьня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
- Супрацоўнікі Расейскай акадэміі навук
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Дасьледнікі Арктыкі
- Беларускія географы
- Савецкія матэматыкі
- Матэматыкі XX стагодзьдзя
- Правадзейныя сябры АН СССР
- Асобы на марках
- Асобы, у гонар якіх названы кратэр на Месяцы
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы