Зьміцер Кісель
Зьміцер Кісель | |
Дата нараджэньня | 24 траўня 1962 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 верасьня 2005 (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | публіцыст, журналіст |
Бацька | Уладзімер Кісель |
Зьмі́цер Уладзі́меравіч Кісе́ль (1963, Горадня — 30 верасьня 2005, Горадня) — публіцыст, журналіст, гісторык, грамадзкі дзяяч Гарадзеншчыны, сын антысавецкага падпольшчыка Уладзімера Кісяля.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства й юнацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства Зьмітра было даволі цяжкае. Бацька Уладзімер Кісель разам з маці ў 1960 годзе атрымалі рэабілітацыю за антысавецкую дзейнасьць у 1946—1949 гадах. Сям’я была адная з тых выпадкаў, дзе выхаваньне — Беларусь па-над усім. Уладзімер Кісель, бацька Зьмітра пэдагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху. Скончыў сем клясаў польскай школы, у 1941 годзе — савецкую сямігодку ў Клецку. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі, дзе зь сябрамі стварыў арганізацыю «Саюз беларускіх патрыётаў». Зайздросьціць сям’і Зьмітра цяжка, адчуць на сабе цяжар камуністычнага прыгнёту вельмі балюча, але як вынік — сьветлае і ўрачыстае выхаваньне сьвядомага грамадзяніна Беларусі. Відавочна толькі адно, што Зьміцер Кісель да канца сваіх дзён быў удзячлівы сваім бацькам, а гэта сьведчыць пра тое, што ён не шкадаваў за свае голае і галоднае дзяцінства.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, менавіта ў студэнцкі час пасябраваў зь Яўгенам Вапам, Міхалам Андрасюком, Янкам Морданем і іншымі прадстаўнікамі беларусаў Беласточчыны. Міхал Андрасюк ня раз узгадваў, які добры час ён правёў са Зьмітром і што гэта былі за сустрэчы.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя Зьміцер Кісель пачынае актыўную грамадзка-асьветніцкую дзейнасьць. Узначальваў навуковую суполку моладзі імя Максіма Багдановіча. Ідэя выдаваць уласную газэту ў сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі 1988 году. У госьці да іх прыехалі тады Янка Мордань, беларускі дзяяч зь Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданьне размова пайшла пад час сустрэчы ў музэі Багдановіча. Менчукі тады ўжо мелі свае газэты і правінцыялы, вырашылі, што і ім час стварыць сваё выданьне. Сябры спрачаліся вакол назвы газэты: Зьміцер прапаноўваў «Гараднічанка», хтосьці іншы — «Гарадніца», але ў рэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука — «Рэанімова». Першы наш нумар выйшаў на пачатку 1989 году. Яго адметнасьцю было тое, што там упершыню ў беларускім друку зьявіліся словы і ноты гімну «Магутны Божа», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.
На той нумар сябры суполкі імя Максіма Багдановіча зьбіралі ўласныя грошы. Данута Бічэль-Загнетава зьвязвалася зь Менскам. Беларускія газэты друкаваліся тады ў Летуве, у Летувіскім Доме друку. У адной з камуністычных газэтаў у Вільні працаваў беларускі хлопец, які і дапамагаў. Летувісы бралі з нашых патрыётаў вялізныя грошы, а менавіта 10 капеек за друкаваную старонку.
Нумары на машынцы набірала Данута Янаўна, затым рабілі макет і везьлі ў Вільню, альбо перадавалі празь Менск. З распаўсюджаньнем праблемаў не было — увесь наклад разьлятаўся за некалькі гадзінаў.
У 1995 годзе на Сьвіслацкіх гарадзкіх могілках была адшукана магіла Віктара Каліноўскага — ідэоляга беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата Кастуся Каліноўскага, які быў кіраўніком збройнага вызвольнага паўстаньня супраць Расейскай імпэрыі. Аднаўленьнем магілы і памятнага крыжа займаўся Зьміцер Кісель, а таксама мясцовы грамадзкі актывіст Віктар Трэшчановіч, Юрась Мацко з Горадні. Неўзабаве па прапанове Гарадзенскіх філіяў партыі Грамада (БСДГ) і грамадзкага аб’яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанаваньня памяці палеглых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў 1863 году пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фэст.
Журналістыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя грамадзкай дзейнасьці, свой сьлед Зьміцер Уладзімеравіч пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку «Ніва», Радыё Рацыя і гарадзенскай газэце «Пагоня».
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апошнія 3 гады Зьміцер Кісель моцна хварэў, было слабое сэрца, а яшчэ большаю хваробаю стаў алькаголь. За суткі да сьмерці Зьміцер Кісель вярнуўся зь Беластоку, дзе быў у сяброў. Як стала вядомым, то прыехаўшы дамоў ён прылёг на канапу, дзе і сустрэў вечны сон. Цела Зьмітра Ўладзімеравіча знайшлі празь некалькі сутак, бо той жыў сам.
Памёр ва ўзросьце 43-х гадоў у сваёй кватэры ў Горадні 30 верасьня 2005 году.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- З. Кісель. ТЫ ГЭТА ТЫ, Я ГЭТА Я альбо Памяці Зьмітра КІСЕЛЯ // «Пагоня», 26.01.2009 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- З. Кісель. Чыноўнікі + дэмакраты = ? // «Ніва» № 34 (2363), 26 жніўня 2001 г.
- З. Кісель. Паміраць збірайся, а Новы год сустракай // «Ніва» № 1 (2382), 6 студзеня 2002 г.
- Успамін пра З. Кісяля на Kamunikat.org
- Газэта «Пагоня» успамін пра З. Кісяля(недаступная спасылка)
- Артыкул пра РНЕ Ў Горадні(недаступная спасылка)
- Сайт Радыё Рацыі, дзе працаваў Зьміцер Кісель
- Сайт тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», дзе працаваў Зьміцер Кісель